Недасяжна
Далёка,
Недасяжна,
Не бачным воку крокамi
Iдзе па небу важна.
Ах, ласкавае сонейка,
Узыдзi, cагрэй нам душу,
Бо ў ёй даўно здранцвела ўсё,
Там холад, боль i сцюжа.
Рассып у снег праменьчыкi,
Узрадуюць хай вока,
Праменьчыкi-агеньчыкi,
Ляцiце вы высока –
А там у далi дальняе
Жыве Уладар магутны,
Яму распавядзiце
Пра мой народ пакутны:
Працавiты, сцiплы i годны,
Моцны духам i свабодны,
Ён марыць жыць ў ладзе са светам,
Упрыгожваць зямлю навокал...
Ты зрабi, Уладар, каб
Пакiнулi яго ў спакоi -
А болей нiчога не трэба...
Свидетельство о публикации №225021801103
С теплом,
Сергей Лебедев-Полевской 13.08.2025 14:47 Заявить о нарушении
Добрых дней.
Марина Павлинкина 13.08.2025 16:26 Заявить о нарушении