Вертыкаль
Пад эгідай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка кожную восень пасля завяршэння сельскагаспадарчага года ва ўсіх раёнах краіны праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі адміністратыўнай тэрыторыі. Абавязковая ўмова правядзення спаборніцтв – удзел у іх кіраўнікоў рэгіёнаў, так званай прэзідэнцкай “вертыкалі”. Адсюль і неафіцыйная назва спартакіяды – “Вертыкаль”.
Веласіпедная эстафета, дартс, стральба, плаванне, адцісканні ад падлогі, шахматы-шашкі, настольны тэніс – такія спартыўныя дысцыпліны ўключаны ў праграму шматбор’я.
Нязменным капітанам каманды медыкаў раёна быў загадчык хірургічнага аддзялення паліклінікі Васіль Гаркавый, зараз – кіраўнік гарадской паліклінікі нумар тры. Ён рыхтаваў каманду да спаборніцтваў: падбіраў спартоўцаў-аматараў, праводзіў трэніроўкі, навучаў пачаткоўцаў. Забяспечваў матэрыяльнае суправаджэнне зборнай: касцюмы, бейсболкі, эмблемы, сцяжкі. Не забываў і аб фарміраванні групы падтрымкі самадзейных спартоўцаў.
Неяк восенню Васіль Мікалаевіч прыйшоў у кабінет галоўнага ўрача заклапочаны: у камандзе плыўцоў – некамплект. Па правілах спаборніцтваў у намінацыі “плаванне” выступалі тры мужчыны і адна жанчына. У мужчынах недахопу не было, удзельнікі адбіраліся на конкурснай аснове. Жанчына ж, якая раней паспяхова выступала за каманду медыкаў, пайшла ў дэкрэтны водпуск. Усе спробы капітана каманды знайсці ёй замену не ўвянчаліся поспехам.
Па памяці я назвала некалькі прозвішчаў жанчын-медыкаў раённага аб’яднання, якія адрозніваліся добрай спартыўнай падрыхтоўкай.
Нажаль, ва ўсіх былі паважлівыя прычыны адсутнасці на спартакіядзе. У кагосьці хварэла дзіця, хтосьці вучыўся на курсах удасканалення, хтосьці з’ехаў у адпачынак.
– І што ж будзем рабіць, Васіль Мікалаевіч? – звярнулася я да капітана каманды.
— Розуму не прыкладу, як выходзіць са становішча. Сёння трэба падаць спісы ўдзельнікаў турніру. Па правілах, якія дзейнічаюць, за няўдзел хаця б у адным відзе спаборніцтваў здымаюцца вялікія штрафныя ачкі. Так што, у лідарах спартакіяды нам у гэтым годзе не бываць! Добра, калі ўвойдзем у першую дзясятку! – абазначыў калега “вясёлкавыя” перспектывы ўдзелу медыкаў у “Вертыкалі”.
Я разважала літаральна некалькі секунд:
– Ну што ж, Васіль Мікалаевіч, запісвайце ў каманду плыўцоў мяне!
Нямая сцэна.
Твар капітана каманды выказваў змешаныя пачуцці: недавер і гатоўнасць пасмяяцца над моёй наступнай, дапушчальнай візаві, фразай:
– Гэта – розыгрыш!
Не дачакаўшыся агучвання віртуальна існуючай рэплікі, калега пацікавіўся:
– А Вы ўмееце плаваць?
– Трошачкі ўмею. Але ж Вы самі казалі, што галоўнае – удзельнічаць! Выраўнуем вынікі дзякуючы іншым відам спорта, ці не так, Васіль Мікалаевіч?
– Так, вядома, – адхілена пагадзіўся капітан, як аказалася пазней, вырабляючы ў думках нейкія арыфметычныя разлікі.
Скончыўшы падлікі, павясялеў:
– Нават калі плыўцы выступяць слабавата, для агульнай скарбонкі гэта значна лепш, чым штрафныя ачкі. Вельмі добра, уношу Вашыя дадзеныя ў спісы удзельнікаў спартакіяды!
Для мяне наступілі гадзіны цяжкіх роздумаў і сумневаў. Узрост удзельнікаў спаборніцтваў – трыццаць-трыццаць пяць гадоў; мне – за пяцьдзесят. І ўжо ўвечары мая ўласная прапанова ўздельнічаць у эстафеце нараўне з моладдзю, ўяўлялася аўтару ідэі неразважлівасцю.
Аднак, адступаць не было куды. Як вядома, слова – не верабей …
***
Сказаць, што я добра плаваю – зграшыць супраць ісціны. Я нядрэнна трымаюся на вадзе. Мае сыны, Дзяніс і Павел, дзівяцца, як доўга я магу ляжаць на спіне на воднай паверхні вадаёма, не прадпрынімаючы ніякіх спроб утрымацца ў нерухомым, расслабленым стане.
Напярэдадні “вертыкалі” мы з начальнікам аднаго з аддзелаў райвыканкама Таццянай паехалі патрэніравацца ў басейн Ястрамбельскай школы-інтэрнату, у якім традыцыйна праводзяцца спаборніцтвы.
Вёска Ястрамбель старэйшая за Баранавічы прыкладна на трыста гадоў; згадкі пра яе датуюцца шаснаццатым стагоддзем. Маёнтак Ястрамбель належыў памешчыкам Дарагастайскім, Падарэўскім, Рдултоўскім і Кадлубаям; руіны замка захаваліся да гэтага часу.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся дзіцячы дом, а з 1972 па 1990 год – школа-інтэрнат.
Падчас падзей, якія я апісваю, школа-інтэрнат размяшчалася ў новым, нядаўна пабудаваным цагляным будынку; басейн – у памяшканні, якое стаіць асобна.
Лета, якое папярэднічала спаборніцтвам, выдалася цёплым і сонечным. Я добра загарэла: залаціста-бронзавы загар выдатна спалучаўся з малінавым колерам майго купальніка.
Наш супольны выезд на трэніроўку паўплываў на рашэнне Таццяны. Без тлумачэння прычын яна зняла сваю кандыдатуру з намінацыі “плаванне”, перайшоўшы ў каманду “стральцоў”.
Надышоў дзень спартакіяды. Плаванне было завяршальным этапам спаборніцтваў. Я паспела “пахварэць” за калег, якія добра выступілі ў іншых відах спорту.
Пазначаныя на табло папярэдніе вынікі спаборніцтваў пацвердзілі годнае спартыўнае прадстаўніцтва медыкаў – каманда была ў пяцёрцы лепшых.
Водную эстафету пачынаў мужчына, затым – жанчына; два завяршальныя туры – мужчыны.
Пасля перадачы эстафеты я паплыла стылем, які аддалена нагадвае брас.
Мае суперніцы ледзь-ледзь апярэдзілі мяне. Глядачы, якія размясціліся па перыметры басейна, назіралі за маім спартовым фіяска.
У гэты момант я ўспомніла галоўнае настаўленне свайго інстытуцкага трэнера:
– Трэба здужаць! Праз – “не магу”!
І я перайшла на батэрфляй, адзін з найбольш тэхнічна складаных і стомных стыляў плавання. Першай прыйшла да фінішу, пачула апладысменты і кампліменты суддзі:
– Так, вельмі выдатна! У лічаныя секунды ўсіх апярэдзіць! Бо гэта менавіта Вам апладзіруюць глядачы!
Зборная медыцынскіх работнікаў заняла ў плаванні першае месца; у агульнакамандным заліку сярод больш за дваццаць каманд-удзельніц – трэцяе.
Старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мяфодзьевіч Язубец, актыўны ўдзельнік усіх спаборніцтваў, якія праводзяцца ў раёне і вобласці, уручаючы медалі пераможцам, сказаў:
– Бярыце прыклад з медыкаў. Калі кіраўнік робіць свой унёсак у дасягненні каманды, то што застаецца падначаленым?!
Бронзавы медаль заняў ганаровае месца ў нашым доме.
У адзін з прыездаў унучка Маргарыта пацікавілася паходжаннем узнагароды:
– Бабуля, а што гэта за медаль?
– Гэта я, Марго, зарабіла яе ў сумленнай спартыўнай барацьбе! – з пафасам, які хаваў іронію, вымавіла я.
– А за якое месца табе далі такі медаль? – працягнула расследаванне ўнучка.
– За трэцяе, Маргоша!
Сын Дзяніс, які прысутнічаў пры размове, павучальна вымавіў:
– Вось бачыш, дачушка, бабуля ганарыцца медалём за трэцяе месца. А ты так хацела быць пераможцай, што расплакалася, заняўшы другое месца ў конкурсе акардыяністаў у Гродна!
Я подтрымала сына, запэўніўшы Маргарыту, што ўвайсці ў тройку лепшых выканаўцаў у такім вялікім горадзе, як Гродна – ганарова. Пры гэтым падумала:
– Унучцы дзевяць гадоў – у яе наперадзе яшчэ шмат дасягненняў і перамог. А бабулі на момант правядзення спаборніцтваў было пяцьдзесят два гады; ці наўрад яна яшчэ раз кіне такі выклік самой сабе.
Як у ваду глядзела …
Свидетельство о публикации №225021900617
Думаю - это леность душевная - не пытаться учить братские языки.Есть сложности с произношением, нужно привыкнуть, но смысл понятен!
Спасибо вам за такую возможность.
Татьяна Дума 20.02.2025 08:12 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за добрый отзыв!
Согласна с Вами: славянские языки похожи, и в каждом из них есть своя изюминка. Я понимаю украинский язык, а песни на языке наших южных соседей - одни из моих самых любимых.
С самыми наилучшими пожеланиями.
Нелли Фурс 20.02.2025 10:52 Заявить о нарушении