Прашэнне
Што я жыла, як крот, без веры,
Cваёй пяшчотай сабаруй,
Надзею мне пашлі,табе даверу
Я думкі патаемныя і грэшныя
Аб сэнсе чалавечага жыцця…
Мы дзеці Божыя адвечныя,
І гэта ўжо спасцігла я…
Ты ўваскрашаў,як птушку Фенікс,
З бяздоннай ямы здрады і бяды,
І моц даваў, і абярог ад змены
Жыццёвых скарбаў маладых.
Я дзякую табе, Вялікі Божа,
Што ты паслаў мне розум і цярпенне,
Дзяцей мне даў разумных і прыгожых,
Збярог ад адзіноты і глумлення.
Тваю святую волю прынімаю,
Але прашу: не забірай паспешна,
Дазволь пажыць на гэтай грэшнай
Зямлі,якую я кахаю…
І цела перад смерцю мне не мучай…
Даруй, што я цябе аб гэтым папрасіла,
Павер слязе маёй гаручай,
Я ведаю, ты ўсё даеш па сілам!
Свидетельство о публикации №225022301306
Успешного Вам творчества. :)
Лариса Шитова 28.02.2025 10:51 Заявить о нарушении
Спасибо за прочтение и отзыв!
С признательностью,
Людмила Мищенко 01.03.2025 10:22 Заявить о нарушении