Не праходзьце мiма!

Не праходзьце міма!

Суботняя тэлевізійная праграма “Прывітанне, Андрэй!” была прысвечана памяці савецкага эстраднага спевака і кампазітара, Яўгена Рыгоравіча Мартынава, куміра сярэдняга пакалення савецкіх людзей.

 Непаўторны аксамітны тэмбр голаса спевака, чыстыя і светлыя кампазіцыі не пакідалі абыякавымі слухачоў; аўтарскае выкананне ўяўляла, свайго роду, драматычны монаспектакль.

 Да гэтага часу канчаткова не разгадана таямніца смерці спевака, якая наступіла трэцяга верасня 1990 года.

На перадачу Андрэя Малахава была запрошана суседка, якая апошней бачыла Яўгена жывым. Жанчына прынесла запозненыя спачуванні Эвеліне, удаве “любімага ёю спевака і кампазітара” і пакаялася, што сваечасова не выклікала хуткую дапамогу “мужчыну з ямачкай на падбародку”, які ляжаў на лесвічнай пляцоўцы.

  Эвеліна Мартынава годна прайшла праз гэта выпрабаванне. У мяне ж з’явілася адчуванне нейкай недагаворанасці.

 Я зразумела прычыну маіх унутраных пакут да моманту заканчэння перадачы. Справа ў двух выражэннях абыякавай сведкі трагедыі: “мужчына з ямачкай на падбародку” і “мой любімы спевак”, дамінуючым было апошнее вызначэнне.

Развіваючы думку далей, прыйшла да высновы, што згрызоты сумлення суседка адчувае, перш за ўсё, з-за неўмяшання ў лёс вядомага спевака. Калі б на месцы Яўгена Мартынава апынуўся проста “мужчына з ямачкай на падбародку”, то жанчына, хутчэй за ўсё, выкрэсліла б гэты эпізод з памяці. Ці мала такіх грамадзян, “безгаспадарных” і “незапатрабаваных”, можна ўбачыць на прасторах вялізнай Расіі (ды і не толькі Расіі)!

Уратуй Бог, я не займаюся маралізатарствам; перадача, прысвечаная памяці Яўгена Мартынава, нагадала мне эпізод дваццацігадовай даўнасці.

У самым пачатку маёй працы ў сістэме раённай аховы здароўя я звярнула ўвагу на не зусім якаснае выкананне дакументаў, у якіх мне належала пакінуць подпіс. Няўменнем ці нежаданнем выкладаць думкі паслядоўна і выразна грашылі, як правіла, працаўнікі дапаможных службаў: бухгалтары, эканамісты, інжынеры, работнікі гаспадарчай службы. У некаторых з іх атрымоўвалася змясціць канстатуючую частку загада ў адзін вялікі сказ, які займае палову друкаванага ліста фармату А4.

Я спрабавала перарабіць тэксты, уносіла ў іх змяненні і вяртала аўтарам; пасля другаснай “перапрацоўкі” загады па-ранейшаму нагадвалі вядомую рубрыку “Наўмысна не прыдумаеш” савецкіх перыядычных выданняў.

Аднойчы інжынер по ахове працы падрыхтаваў загад, адзін з пунктаў якога я памятаю і дагэтуль:

– “… яшчэ больш мэтанакіравана накіроўваць вастрыё гэтай праблемы на паляпшэнне …”

Памучыўшыся над “перламі” яшчэ нейкі час, успомніла вядомы выраз нямецкага аўтамабільнага канструктара Фердынанда Порше: “Калі хочашь зрабіць нешта добра, зрабі гэта сам”. З таго моманту ўсе дакументы, якія патрабавалі карэкцыі, складаліся мною ў тоўстую папку, “чакаючы” выходных дзён.

Мае сыны ўжо выраслі. Па суботах ці нядзелях я выходзіла на працу, “вычытвала” і карэктавала дакументы; у панядзелак тэчка з перапрацаванымі матэрыяламі перамяшчалася на стол сакратара кіраўніка.

Неяк малодшы сын Павел напрасіўся суправажаць мяне. Даехаўшы аўтобусам да патрэбнага прыпынку, мы накіраваліся да месца маёй працы.

Ідучы па вуліцы, я звярнула ўвагу, што на тратуары процілеглага боку, каля агароджы радзільнага дома, паўсядзіць-паўляжыць мужчына. Становішча яго цела здалося мне ненатуральным: галава ляжала на бетоннай падставе металічнай агароджы лячэбнай установы.

Мы перайшлі на другі бок вуліцы. Вочы мужчыны, які сядзеўна асфальце, былі зачыненыя. Я дакранулася да пляча ахайнага і дагледжанага сівавалосага грамадзяніна. Ён расплюшчыў вочы і здзіўлена паглядзеў на мяне.

– Мужчына, Вам дрэнна? – занепакоена спытала я.

– Віншуем! Вам сапраўды дапамога не патрэбна? – удакладніла я.

– Не, мне до-о-о-бра! Мне вельмі до-о-о-бра! У мяне ўнук нарадзіўся! – напеўна вымавіў новаспечаны дзядуля і падняўшыся з тратуара, прысеў на падставу агароджы.

– Дзякуй, нічога не трэба! Мне до-о-о-бра! – паўтарыў мужчына, прымаючы вертыкальнае становішча.

Мы з Пашай пайшлі далей, пасмейваючыся над маладым дзядулем, на долю якога выпалі такіе “сур’ёзныя выпрабаванні”; раніца, а ён ужо так “стаміўся”!

Праз нейкі час сын пацікавіўся:

– Мама, а ты заўсёды на вуліцы падыходзіш да людзей, якім дрэнна?

– Вядома, я ж доктар!

– Нават калі бачыш, что чалавек падвыпіўшы?

– Безумоўна, бо на адлегласці цяжка вызначыць прычыну хваравітага стану чалавека. Вось у гэтым выпадку, сведкамі якога мы былі, у мужчыны ружовы твар, правільная каардынацыя рухаў і арынтацыя ў часе, месцы і гэтак далей. Значыць, няма падстаў для хвалявання. Зрэшты, навошта табе забіваць галаву медыцынскімі ведамі, сынок!

– Я задаў пытанне не з бяздзейнай цікаўнасці. Ёсць лекары, якія ў падобных выпадках не абазначаюць сваю прафесійную прыналежнасць і кажуць:

– А што я магу зрабіць у гэтай сітуацыі, у мяне ж нічога няма для аказання экстранай дапамогі!

– Мне цяжка меркаваць аб абставінах, пра якія ты гаворыш. Ведаю адно: прайсці міма чаловека, які мае патрэбу ў дапамоге – злачынства. Магчыма, я кажу занадта эмацыйна, патэтычна, але гэта маё цвёрдае перакананне!

Сын уважліва слухаў. Я расказала яму гісторыю заўчаснага сыходу з жыцця Яўгена Мартынава. Дэталяў, як і зараз, ніхто не ведаў, казалі, што відавочцы прынялі артыста, які знаходзіўся ў несвядомым стане, за п’янага. Людская абыякавасць каштавала жыцця маладому і таленавітаму кампазітару, артысту і спеваку.

Павел засвоіў мой урок. Праз шмат гадоў сыны, Дзяніс і Павел, не дазволілі зрабіць “крок у вечнасць” невядомаму маладому чалавеку, які зняверыўся ў жыцці (апавяданне аўтара «Сапожник без сапог»).

Не праходзьце міма …


Рецензии
Какой странный язык! Воспринимается как "испорченный" русский, что, конечно, неверно. Потому что если так судить, то "испорченными" являются м английский, и французский, и испанский. И многие другие вполне нормальные самодостаточные языки. Неиспорченным является только Esperanto.

Сергей Елисеев   27.04.2025 07:42     Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв, уважаемый Сергей!

Найдите время и послушайте песни на белорусском языке в исполнении всемирно известных "Песняров"; мой родной и удивительно музыкальный язык не покажется Вам "странным и испорченным".

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   29.04.2025 18:18   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.