Вера. Чытаем казкi
Гусь и журавль
Плавает гусь по пруду и громко разговаривает сам с собой: «Какая я, право, удивительная птица! И хожу-то я по земле, и плаваю-то по воде, и летаю по воздуху: нет другой такой птицы на свете! Я всем птицам царь!»
Подслушал гуся журавль и говорит ему: «Прямо ты, гусь, глупая птица! Ну можешь ли ты плавать, как щука, бегать, как олень, или летать, как орёл? Лучше знать что-нибудь одно, да хорошо, чем всё, да плохо».
Я дачытаў і нахмурыўся. Вера таксама насцярожана паглядзела на мяне, а потым выдала:
– Не разумею.
Мая дачка ўжо не раз паказвала сябе больш разумнай для свайго ўзросту. І ў дадзеным выпадку гэтыя словы толькі пацвярджалі яе асаблівасць.
– Казка скончылася? – спытала яна.
Я зірнуў на суседнюю старонку:
– Ага. Дарэчы, у нашай мове гусь – гэта «яна».
– Ведаю, – нецярпліва пакруціла галавой дзяўчынка. – А чаму ён задзіраецца?
– Ну... – я не знайшоўся, што адказаць, але Вера ўважліва глядзела на мяне. – Такі журавель-задзіра. Мо зайздросціць.
– Гусь – добрая птушка.
Мая дачка так упэўнена гэта прамовіла, што я заўсміхаўся. Канешне, пра асабістыя адносіны з гусямі ў маім дзяцінстве лепш распавесці неяк потым, а пакуль...
– Згодны, – кіўнуў я. – Да таго ж, дзікія гусі цудоўна і лётаюць, і плаваюць, і бегаюць. Хатнія, канешне, лятуны слабыя, то-бок герой казкі царом назваўся дарэмна. Але ж ніхто не мае права за гэта абзываць гуся глупай птушкай! Тыя ж пінгвіны ці страусы ўвогуле не лётаюць, але ж хіба яны глупыя?
– Мне не падабаецца гэтая казка, – надзьмула вусны Вера.
– Мне таксама. Яшчэ і мараль дзіўная: лепш добра ведаць адно, чым усё, але дрэнна. Хіба ж тут пра веды гаворка? А ўвогуле, можна быць майстрам у розных справах... – Я перагартнуў некалькі старонак. – Давай вось пра карову...
Коровка
«Некрасива корова, да молочко даёт. Лоб у неё широк, уши в сторону; во рту зубов недочёт, зато рожища большие...»
Я спыніўся і зноў нахмурыўся:
– Штосьці з казкамі ў нас сёння не ладзіцца. Хіба ж яна не прыгожая?
І паказаў малюнак дачцы.
– Прыгожая, – пагадзілася Вера. – Значыць, і гэтая казка недарэчная?
– Відаць, так, – уздыхнуў я. – Хоць сам садзіся і пішы казкі!
Вера амаль што не падскочыла:
– Напішы!
– Ну, – пасміхнуўся я. – З казкамі ў мяне яшчэ досведу малавата. Але паспрабаваць варта...
04, 05 сакавіка 2025, Яроміна;
13 чэрвеня 2025, Гомель (выпраўленне памылак: «пахістала галавой», «страўсы»).
Свидетельство о публикации №225030502080