Жэст надзеi
Аднойчы, вяртаючыся з архіва, я “глядзела” ў салон аўтобуса, не бачачы спадарожнікаў. Маю ўвагу прыцягнула дзяўчынка-падлетак, якая трымала перад сабой смартфон у якасці люстэрка. Дзяўчына была занятая ўзнясеннем на месца невялікай пасмы, якая аддзялілася ад гладка зачэсаных назад валасоў.
На мне былі акуляры-“хамелеоны” і я магла, неўзаметку для навакольных, назіраць за падлеткам. Дзяўчынка выглядала шэрай мышкай: невысокі рост, невыразны твар з юнацкімі прышчамі, маленькія шэрыя вочы і цьмяныя шэрыя валасы.
Упартасці, з якой падлетак вяртаў непаслухмяную пасму на месца, можна было пазайздросціць: аперацыя была паўторана шматкроць. Рух, які выпраўляў агрэх немудрагелістай прычоскі, я абстрактна назвала “жэст надзеі”. У ім была ўпэўненасць дзяўчынкі, што ўсе яе “беды” – менавіта ў гэтым непакорлівым пучку валасоў.
“Вось, зараз я прывяду ў парадак валасы – і ўсё ў мяне будзе добра! Гэты брыдкі “фізік” перастане ставіць мне дрэнныя адзнакі; мама купіць тыя выдатныя бэжавыя батфорты і дзевяцікласнік Нікіта адразу ж зверне на мяне ўвагу!” – на адлегласці “прачытала” я думкі дзяўчынкі.
“Выпраўленне прычоскі” скончылася да моманту выхаду дзяўчынкі з грамадскага транспарту, праз пяць прыпынкаў.
Я ўспомніла сваё нядаўнее падобнае назіранне. Прырода шчодра надзяліла маю ўнучку Маргарыту вонкавымі дадзенымі. Назіраючы за ўнучкай, я часта лаўлю сябе на думцы, што Марго – жаночая копія бацькі, майго сына Дзяніса.
Аднойчы мы з Маргарытай абмяркоўвалі ўсякія “дзявочыя” праблемы. Я адчувала, што ўнучка чагосці недагаворвае і перажывае з-за сваёй “недасканалой” знешнасці.
Мае роспыты не мелі поспеху: Маргарыта бянтэжылася і змаўкала.
У пакой зайшоў сын. Пачуўшы канчатак сказанай мною фразы, ён адразу ж зразумеў, пра што ішла гаворка:
– Мама, Маргоша засмучаецца, што ў яе не такія валасы, як у шматлікіх тэлевізійных рэкламах шампуняў, фарбаў і іншых сродкаў догляду за валасамі!
Унучка пачырванела: тата агучыў яе “страшную” таямніцу.
– Гэта праўда, Марго? – удакладніла я.
– Так, бабуля, у іх такія прыгожыя бліскучыя валасы! А ў мяне – вось што!
Зняўшы заколку, унучка трасянула галавой, рассыпаўшы па плячах капу светла-саламяных валасоў, яшчэ не сапсаваную дасягненнямі сучаснай хіміі.
– Пышныя валасы маделяў – вынік шматгадзіннай працы над імі стылістаў-цырульнікаў. А твае выдатныя натуральныя валасы, дачушка, нашмат лепей! – адзначыў Дзяніс, прыхільнік натуральнай жаночай прыгажосці.
Я падтрымала сына; пытанне аб прывабных шавялюрах тэлевізійных дзіваў больш ніколі не ўзнікала ў Маргарыты.
Не магла ж я, права слова, прызнацца ўнучцы, што ў яе ўзросце бабуля ўжо выпрабавала на сабе “чароўнае” дзеянне адценкавага шампуня “Арома калор”!
Непедагагічна.
Свидетельство о публикации №225030600612
Действительно, девушкам свойственно желание - быть красивой. И для них эталон красоты - это модели с экрана телевизоров. И даже имея прекрасную внешность, девушка недовольна собой.
У моей внучку красивые вьющиеся волосы, а она их всё время старается выпрямлять. У её подруги прямые волосы, и она их накручивает. Вот и пойми этих юных созданий. Да и некоторые женщины не отстают от них. Ведь красота - это сила!
Счастья Вам, здоровья и всего самого доброго!
С уважением и теплом, Валентина
Валентина Валентова 16.08.2025 08:05 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Да, права была героиня Фаины Раневской, утверждая, что "Красота - страшная сила".
Вот только критерии красоты у представителей прекрасного пола (да и не только у него!) разительно отличаются, увы...
С улыбкой и самыми добрыми пожеланиями.
Нелли Фурс 17.08.2025 14:23 Заявить о нарушении