Агонь купальскi
На беразе гарыць касцёр.
Змяняюць колер пералівы,
Язык чырвоны распрасцёр.
Па тварах водбліскі гуляюць,
Барвовы, жоўты, залаты...
Купалле юнакі спраўляюць,
Дрыготны месяц – рог круты.
Ад продкаў звычай, дзякуй, людзі!
У вогнішчы ўсё Зло згарыць.
Наказы продкаў не забудзем,
Агонь нас можа адрадзіць.
Ён дыяментны, звыш гарачы,
Чырвонакрылы, малады...
Дзяўчатак, хлопцаў абазначыць –
Якія ж там у іх гады?
Дзяўчаты пазвівалі кветкі:
«Плыві, вяночак мой, плыві!»
Жаданне споўніцца адметным:
«Мой суджаны, вянок злаві!»
Вось гэтак падбіралісь пары
Яшчэ з далёкае пары.
Пыхцеў касцёр пякучым жарам,
Дым уздымаўся да гары.
Спявалі разам, ноч гулялі:
Забавы, песні, кпіны, смех...
Прыстойна ўсё – не забывалі,
Хоць жартаў шмат – паўнюткі мех.
Агонь купальскі сіва-белы,
Святкуюць людзі ў гэту ноч.
Кахання бог пускае стрэлы,
Штурхае хлопцаў: «Пераскоч!»
Свидетельство о публикации №225031600403
Народные традиции, обычаи. Как много их утрачено. Благо есть инициативные люди, которые стараются сохранить и возвратить былое. И Вам спасибо за Ваш авторский труд.
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 16.03.2025 11:24 Заявить о нарушении
Мне прыемна, што Вы добра разумееце нашу беларускую мову...
З цяплом ды з вялікай удзячнасцю!
Татьяна Цыркунова 16.03.2025 15:53 Заявить о нарушении