кнiга казак -Чароуныя куточкi нашай Радзiмы-

У сакавіку 2025 года пабачыла свет мая новая кніга казачных гісторый для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Зборнік  “Чароўныя куточкі нашай Радзімы” зацікавіць юных чытачоў, якія хочуць больш даведацца пра цудоўныя жывапісныя мясціны нашай дарагой Беларусі. Разам з казачнымі персанажамі дзеці здзейсняць віртуальныя падарожжы па вялікіх рэках, наведаюць дзіўныя па прыгажосці беларускія азёры, патрапяць ў чароўны запаведны лес.
Чытачы даведаюцца, колькі багацця захоўвае наша Радзіма, якая выдатная і дзіўная яе прырода! І, вядома ж, ім захочацца самім адправіцца ў сапраўдныя вандраванні, каб бліжэй адчуць гэту прыгажосць, насычыцца дабрынёй і любоўю роднай зямлі.



Прадмова да кнігі

Мой юны сябар!
Калі ты любішь падарожнічаць, то гэта кніга для цябе. Смела гартай яе старонкі, каб разам з вясёлымі і кемлівымі казачнымі героямі, птушкамі і звярамі адправіцца ў падарожжы па вялікіх рэках, завітаць да дзіўных па прыгажосці беларускіх азёраў і патрапіць у чароўны запаведны лес.
Якая прыгожая беларуская прырода, колькі чароўных фарбаў можна знайсці ў маленькім лісточку маладзенькай бярозкі, вадзяных іскрынках імклівага ручайка, серабрыстай роўнядзі лясных азёр, на сагрэтай вясновым сонейкам лясной палянцы! І нам, жыхарам такой выдатнай краіны, трэба берагчы і захоўваць яе скарбы для шчаслівага мірнага жыцця людзей на цудоўнай роднай зямлі.


Змест кнігі

ЧАРАЎНІЦТВА ЛЯСОЎ, АЗЁРАЎ І РЭК
Мiлая мая бярозка
Добрая Рэчачка
Дзіўная сустрэча Вясны з Зімой
Плывучы астравок
Блакітныя азёры
Чайчын востраў
Беларускае мора
Палеская Амазонка
Тры Вялікія ракі

Цудоўныя ілюстрацыі да кнігі казак “Чароўныя куточкі нашай Радзімы” зрабіла вядомая беларуская мастачка Наталля Расолька.

Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=N6UkGybCgwI

Дарагія сябры! Шукайце гэту пазнавальную кнігу з казкамі пра нашу Радзіму ў выдавецтве “Беларусь”, а таксама ў кнігарнях Акадэмкнігі, Белкніга.
  https://izdatelstvo.by/upload/.04.pdf


27.03.25


Рецензии