Параход

Параход

 Старая галёша, якая пачала хадзіць у пачатку 50х да Мазыру. Куды далей і не ведаю. Па Прыпяці.  Мамусі год дзесяць ці адзінаццаць.  У так званай глухой вёсцы. Годуецца. Ходзіць у школу.  На Палессі.  Ні табе электрычнасці. Ні лекараў. Ўклад патрыярхальны жыцця. Як і сотні гадоў жылі бечанцы пры усіх уладах і гаспадарах.  Маліцеся Богу.  Дзень ідзе не па гадзінах, а па сонцы. Так і будуецца жыццё, гаспадарка, сям'я.
Мама, мая мама, ёй напэўна адзінаццаць. Захварэў жывоцік. Старэйшая сястра, Маруся не адправілася на працу цяжкую за пяць кіламетраў, у леспрамгас, і далей на паравозіку на счэпцы ў далёкія дубровы, з брыгадай.  Лес валіць. Радзіме план даваць.  Маруся кінулася да прыстані. У Перароў, за дзесяць кіламетраў. На параход, з вялікімі коламі па баках. Белы, як чайка ў небе Тураўскім. Пыхкае параход, за лазу і цыпелі жоўтага пясочку чапляецца на залому ракі . У струмені ідзе.  Ці доўга ці марудна, ці што. Прыбылі сястрычкі ў слаўны горад на пагорках, наш Мазыр. Горад спраўны. Хуткі. Шпаркі. Незнаёмы.
Сышлі дзеўкі з ганку-дэбаркадэра, які і цяпер там, ля набярэжнай стаіць. Толькі не пасажыраў прыймае. Бар плывучы цяпер. Тры печкура. А можа акуні. Два. І на дваіх і на траіх добра разліваецца там . Дзеўкамі мажнымі, сакатухамі.  Плёскаюць у куфлі жадаючым збіцень мядовы.

А тады Нінка сказала, Марусе! Есьці хо;чу! На базары піражкоў. І з м'ясам і з павідлам яблучным.  Набылі дзеўкі .
Паесці. Нінка Заплакала.
Маруся, я цябе падманула.  Не баліць у мяне жывот.  Мне пра піражкі з м'ясам дзеўкі ў школе распавялі.
Старэйшая сястра смяялася.  Плакала і абдымала Нінку.  Малую.   Маю Маму.  А тут і параход падышоў, да Пінску.


Рецензии