Той, каго нiма
Прыстань. Парычы, старое мястэчка ў Беларусі. Красавік.
Надвячорак.
Удвох на пароме. Першы дзяжурыць. Другі роварам прыехаў.
Я спыніўся, каб паглядзець, як веснавая Бярэзіна коціць свае бясконцыя воды скрозь нашае жыцце. Туды, у Дняпро. І далей. Дзе вайна.
Першы: на мароз бярэцца.
Другі: а я дурны пераабуў Мазду.
- а дзе гэтат, жывы?
- жывы, чорт яго не возьме, як і дзевяноста год таму сеткі ставіць уначы. Зараз ізноў яму перагарадзіў.
Падыйшлі два кашлатых маладзёны з заплечнікамі . Валацугі. Мусяць на той бок папасьці. Але гаворка з дзяжурным скончылася анічым. Маладзёны крочылі ў бок шашы.
Сонца так прыгожа адлюстроўваецца ў Бярэзіне, што рэжа вочы.
Я стаяў на беразе каля Ратавальнай станцыі пгт Парычы, піў з корца адвар шыпшыны, пыхкаў цыгаркай. На даху станцыі сядзеў чорны кот і каўкаў. Хацеў любішчаў, а мо чакаў парахода "Воран" "Общества пароходства по Днепру и его притокам" маршрутам Барысаў- Лоеў , які не ходзіў тут больш сто год як. Каб зьехаць да Мікалаева, і далей , да Брэмена ці да НюЁрку.
Пачынаю рух да Мінску. У кубло супярэчнасцёў.
p.s.
Той, гэты. Гірш, рыбак, які яму перагарадзіў, якога німа. Які ляжыць пад каменнай плітой, разам з суседзямі і роднымі з мястэчка Парычы.
Памяці жыхароў , яўрэяў, забітых немцамі ўвосень сорак першага.
Красавік 2025
Свидетельство о публикации №225040801014