Неяк цяжка дыхаць сённяшнім днём: усё забруджана. Думкі, паветра, глеба стогне ад учынкаў чалавечых. Не прымаю, зразумець не магу: так шмат нам дадзена, а мы не навучыліся гэтым карыстацца. Дурні? Не! Я так не лічу. Колькі навукоўцаў прадстаўляюць нашы краіны, але ўсё зламана тэрмінам "купля-збыт". "Не скалыхнуся на месцы: давай грошы і буду працаваць!"- вось ён дэвіз сённяшней моладзі. А чаму не? Любы ўнікальны выраб мае грашовы ўлік. Я ж працаваў! Даражэнькія, а што ж з ідэалогіяй рабіць, якая крычыць за нас: " На краіну забыліся!"
Паважаныя, кепска, мы ідзем у нагу з навукай, а па тэлебачанні гульня ідзе "Хто жадае стаць міліянерам". І ведаеце мне, чалавеку, які мае дзве радзімы, сумна за краіну. Пытанні лёгкага ўзроўню: на 500 рублёў. Гэтага каштуе краіна? Вось толькі на гэта пытанне наўрад хто дасць адказ...
Горка, толькі цалавацца няма жадання...
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.