Стомленасць...

Прабач. Стамілася. І болей сіл няма
Працягваць далей гульню пачуццяў,
У пачуцця таксама ёсць імя -
Яны найлепшыя дарадчыкі і суддзі...

Няма ў душы ранейшага агню,
І гаспадарыць скрозь халодны розум,
За холад гэты я сябе віню,
Бо жорсткім стала сэрца ад марозу...

Нябачныя трымаюць ланцугі...
Свае пачуцці кінула за краты,
А па жыцці, як па вадзе, кругі,
І кожны круг падзеямі багаты...

А кожная падзея - гэта крок,
У будучыню крок, у невядомасць...
Для чалавека ён заўжды ўрок,
Багатым робіць ён маю свядомасць...

І сэрца запаўняе цеплыня,
А гэтай цеплыні ў пачуццях - мора,
І гэта ўжо далёка не гульня,
А стомленасць мая - зусім не гора...


Рецензии