Тропинки детства

Хоть отзвенели детства годы,
И время быстрою рекой
Умчало вдаль мои невзгоды,
Тропинки манят в край родной.

По ним я сделал первый шаг,
Неловкий, робкий и несмелый.
По ним, спустив победы флаг,
Я возвращался онемелый.

Ведут они, как и тогда,
К реке, к лесам, к студёным водам,
Где сердце тянется всегда
К истокам чистым, к отчим сводам.

Тропинки детства! Вам вовеки
Не скрыться под покровом лет.
Вы жизни моей прошлой вехи
Вы — между прошлым тонкий след.

Вам никогда не зарасти
Пожухлою травой забвенья.
Вы — нити памяти в пути,
Связавшие все дни рожденья.

И в зной, и в зимнюю метель
Я вспоминаю ваши виды.
Вы — в сердце вечная купЕль,
Пока оно в груди стучит мне.

Курловіч Віктар Георгіевіч нарадзіўся 18 лютага 1955 года ў вёсцы Драгічаны Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны нагрудным знакам МСПМ  “Почётный наставник творческой молодёжи”. Лаўрэат другога абласнога фестывалю паэзіі педагагічных работнікаў “Поэзия – души движение”. Восем год запар удзельнічае ў праекце «Берагі дружбы».
Жыве ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.


Сцяжынкі дзяцінства


Хаця адзвінелі маленства гады
і часу з пары той мінула багата,
сцяжынкі дзяцінства прыводзяць сюды –
на родны парог, да бацькоўскае хаты.

Па іх самы першы, няўпэўнены крок
зрабілі нясмела ў жыццё мае ногі.
Па іх, як стамляўся ад цяжкіх дарог,
вяртаўся сюды адпачыць ад знямогі.

Вядуць, як калісьці, яны за сабой
на рэчку і ў лес, да сцюдзёнай крыніцы,
каб сёння і сэрцам сваім, і душой
да самага блізкага змог прытуліцца.

Сцяжынкі дзяцінства! Быллём забыцця
наўрад зарасці вам калі давядзецца,
бо кожная з вас між часцінак жыцця
мне ніткай, што звязвае іх, застаецца.

І ўлетку, і нават халоднай зімой
так хочацца з вамі ізноў мне сустрэцца...
Вы будзеце побач заўсёды са мной,
пакуль будзе біцца ў грудзях маё сэрца.


Рецензии