Среброзвонный родник

Там, где горы касаются неба,
Где туманы плетут кружева,
Льётся звонкий родник, словно не был
Тронут временем он никогда.

Не сдаётся он жаркому зною,
Не боится морозных оков,
Пробивается чистой струёю
Сквозь преграды снегов и ветров.

Он стремится сквозь камни и годы
Чрез орешник и дикий аир
Среброзвонно–студёные воды
Ждут и птицу, и зверя, и мир!

Летний полдень здесь дышит покоем,
Но когда опускается ночь,
Соловей над прозрачным прибоем
Гонит песнями сумраки прочь.

Возвращаюсь я снова и снова
К этой заводи в тени горы,
Чтобы детства коснуться былого,
Зачерпнуть из глубин той поры.

Путник, если найдёшь это место,
Задержись, у истока замри —
Здесь душе истомлённой и сердцу
Силы даст сок родимой земли.
--------------------------------------

Курловіч Віктар Георгіевіч нарадзіўся 18 лютага 1955 года ў вёсцы Драгічаны Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны нагрудным знакам МСПМ  “Почётный наставник творческой молодёжи”. Лаўрэат другога абласнога фестывалю паэзіі педагагічных работнікаў “Поэзия – души движение”. Восем год запар удзельнічае ў праекце «Берагі дружбы».
Жыве ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Крыніца

Ля падножжа высокай гары,
дзе туман у даліне клубіцца,
колькі помніцца, з даўняй пары
срэбразвонная льецца крыніца.

І не могуць спыніць гэты бег
ні працяглая ўлетку спякота,
ні зімовая сцюжа і снег,
і завеі вятры і сумёты.

Так імкнецца яна ўсе гады
праз алешнік бліжэй да аеру.
Тут хапае сцюдзёнай вады
чалавеку і птушцы, і зверу.

Цішыня летнім днём і спакой,
толькі ў час, калі ноч наступае,
салавей у кустах над вадой
свае дзіўныя песні спявае.

Я заўжды зазіраю сюды,
на балотца пад самай гарою,
каб маленства прыпомніць гады,
адпачыць хоць хвілінку душою.

Ты наведай, прахожы, той кут,
прыпыніся, прысядзь ля крыніцы, --
ад знямогі спачыць зможаш тут,
сокам роднай зямлі наталіцца.


Рецензии