Предвесеннее пробуждение

Хоть по ночам ещё трещит мороз,
И грань тепла и холода так тонка,
На склоне у стволов седых берёз
Сугробы оседают потихоньку.

Всё звонче воробьиный перезвон,
Ветвей объятья к солнцу устремились.
И каждый день теперь, как добрый сон,
Лучи в окошке ярче засветились.

А у тропы извилистой лесной,
Что меж кустов теряется на склоне,
Под снежною и тающей фатой
Подснежник просыпается в бутоне.

Мы замечаем, как за шагом шаг
Весна в свои права смелей вступает.
И звонкий ручеёк, покинувший овраг,
К реке дорогу смело пробивает.

И так легко, отрадно на душе,
Увидеть это вечное движение,
Когда капелью с крыш и этажей
Природа начинает пробуждение.

И так светло, так радостно душе
Встречать весны прекрасное рождение!
Вкушать её как сладкое буше
И восхищаться этим угощением.
---------------------------------------

Курловіч Віктар Георгіевіч нарадзіўся 18 лютага 1955 года ў вёсцы Драгічаны Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны нагрудным знакам МСПМ  “Почётный наставник творческой молодёжи”. Лаўрэат другога абласнога фестывалю паэзіі педагагічных работнікаў “Поэзия – души движение”. Восем год запар удзельнічае ў праекце «Берагі дружбы».
Жыве ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Прадвесне

Хоць па начах яшчэ трашчыць мароз
і вельмі доўга нам чакаць спякоты,
на ўзгорку ля ствалоў старых бяроз
прыселі ўжо глыбокія сумёты.

Стаў весялей чырыкаць верабей,
галінкі прагна цягнуцца да сонца.
І з кожным днём цяпер усё часцей
яно нам усміхаецца ў аконца.

А ля сцяжынкі вузенькай лясной,
што між кустоў губляецца на ўзлеску,
разбуджаная  хуткаю вясной,
пад снегам прачынаецца пралеска.

Мы адчуваем, як за крокам крок
смялей вясна ў свае правы ўступае.
І самы першы звонкі ручаёк
да рэчкі шлях рашуча пракладае.

І неяк светла, радасна душы
сустрэць вясны чаканай нараджэнне
і слухаць, як слязою ледзяшы
прыроды абвяшчаюць абуджэнне.


Рецензии