Пресс-релиз Солоневич Юрий Леонтьевич

17 снежня 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Юрыя Лявонцьевіча Саланевіча (1955), пісьменніка, публіцыста
Юрый Лявонцьевіч Саланевіч нарадзіўся 17 снежня 1955 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. З дзяцінства пісаў вершы і замалёўкі. У школе любіў урокі хіміі. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 4 г. Пінска вучыўся ў Днепрапятроўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце (1973–1978) па спецыяльнасці «Тэхналогія пластмас».

 

Пасля заканчэння інстытута малады спецыяліст некаторы час працаваў інжынерам-хімікам у Харкаўскай вобласці (Украіна), асвоіў дзясятак рабочых прафесій. Там жа Юрый Саланевіч напісаў свае першыя апавяданні, з 1979 г. пачаў друкавацца. Пазнаёміўся з літаратарамі, якія яго падтрымалі, прымаў удзел у семінарах пачынаючых пісьменнікаў у Харкаве (1980).

У 1982 г. Юрый Саланевіч вярнуўся ў Пінск, працаваў выкладчыкам хіміі ў СДПТВ-137, старшым тэхнікам-электрыкам у Першым вучэбным атрадзе ВМФ СССР. Пасля расфарміравання атрада працаваў намеснікам дырэктара Клуба ветэранаў афганскай вайны. З 1991 г. — на пасадах галоўнага інжынера, дырэктара ў камерцыйных структурах. Некаторы час кіраваў літаратурным аб’яднаннем пры пінскай раённай газеце «Полесская правда».

У 1987 г. апублікаваў апавяданне «Такая долгая ночь» у часопісе «Родник». Сабраныя матэрыялы ў выніку цесных узаемных адносін з воінамі-інтэрнацыяналістамі ляглі ў аснову аповесці «Лучшие из лучших», якая была надрукавана ў часопісах «Наш современник» (2004) і «Нёман» (2005).

У расійскіх інтэрнэт-рэсурсах з 2002 г. Юрый Саланевіч публікуе навукова-папулярныя артыкулы. Быў запрошаны прыняць удзел у ХХХ навуковым форуме «Курчатовские чтения» ў Валгадонску (Расія; 2011).

Сумесна з супрацоўнікам Інстытута інфармацыйных сістэм НАН Украіны Раманам Беразуевым распрацаваў тэорыю сіметрычных працэсаў. У яе аснову пакладзена ідэя аб нераўназначнасці вынікаў назіранняў аднаго і таго ж эксперымента аб’ектыўным і суб’ектыўным назіральнікамі. Тэорыя апісвае алгарытм эвалюцыі любога працэсу: фізічнага, псіхічнага, гістарычнага і, нарэшце, літаратурнага.

Юрыю Саланевічу давялося аб’ездзіць усю еўрапейскую частку былога СССР — ад Астрахані да Запаляр’я. Уражанні ад гэтага перыяду жыцця празаіка адлюстраваны ў рамане «Зона тени», апублікаваным у «Нёмане» (2005). У 2007 г. у часопісе «Нёман» надрукаваны раман «Юродивый и смерть».

Пісьменнік супрацоўнічаў з газетай «Пінскі веснік». Публікаваўся таксама ў абласных і рэспубліканскіх выданнях, аўтар артыкулаў аб гісторыі Палесскага краю, яго адметных працаўніках і творчых асобах. Аўтар кніг «Зона тени» (2016), «Квантовый человек. Между временем и пространством» (2019). У 2005 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама член Саюза пісьменікаў Саюзнай дзяржавы.

Высокай адзнакай працы у Першым вучэбным атрадзе ВМФ СССР стала прысваенне Юрыю Саланевічу звання "Ударнік камуністычнай працы"

За плённую працу ў навуке і літаратуре ён таксама ўзнагароджан медалямі грамадскіх суполак: Далёкаўсходняй акадэмии навук, Расійскай ядзернай суполкі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў ім. Кірыла і Мяфодзія.

За актыўную грамадзянскую пазіцыю атрымаў падзячны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнко.

 Юрый Лявонцьевіч жыве і працуе ў в. Лядавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Матэрыял падрыхтаваны Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Ю. Л. Саланевіча

Квантовый человек. Между временем и пространством / Юрий Солоневич. – Екатеринбург : Издательские решения, 2019. – 90 с.
Зона тени : роман / Юрий Солоневич. – Екатеринбург : Ridero, 2016. – 342 с.
Брестчина, устремленная в будущее : [фотоальбом / Н. Антоновский, Ю. Солоневич и др.]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2009. – 303 с. : цв. фот.
Лучшие из лучших : отрывок из повести / Юрый Саланевіч // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 273–279.
Макарушко, В. В. Просто живи : повесть / Владимир Макарушко ; [предисловие Ю. Солоневича]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2007. – 95 с.
Лучшие из лучших : отрывок из повести / Юрий Солоневич // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / [авт.-сост. И. А. Кибак]. Минск, 2004. С. 105–107.
5 лет на острие событий : [Пинской городской организации РОО «Белая Русь» исполнилось 5 лет] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2013. 22 студзеня. С. 3.
Живи и помни.Холокост. Эхо трагедии / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2012. 2 лістапада. С. 1, 3.
«Меня ведет по жизни вера...» : [о ветеране войны Д. Г. Денисевиче] / Юрий Солоневич // Полесская правда. Пинск, 2012. 29 июня.
Не изменяя долгу никогда : [80 лет П. И. Мешику] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2012. 2 мая. С. 3.
Свет далёкой звезды : [95 лет со дня рождения Зиновия Вагера] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2011. 4 лістапада. С. 3.
В команде все равны : [ОАО «Кузлитмаш»] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2011. 19 жніўня. С. 2.
Люди из легенды : [пинчане — участники Великой Отечественной войны] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2011. 21 чэрвеня. С. 2.
Мне этот день не забыть никогда : [первый бой пограничника П. Ф. Китченко] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2011. 6 мая. С. 3.
Мы рождены, чтоб сказку сделать былью... : [ЧСУП «Передвижная механизированная колонна № 14» ОАО «Пинсксовхозстрой»] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2010. 20 ліпеня. С. 2.
Этапы большого пути : [ОАО «Пинсксовхозстрой»] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2010. 28 мая. С. 2.
«Золотое перо» редактора : [о присуждении премии «Золотое перо-2009» редактору «Пінскага весніка» М. Ляшук] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2010. 12 мая. С. 2.
Из одного металла льют... : [военные годы Б. А. Каинова] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2010. 7 мая. С. 11.
«Лунинская осень» открывает имена : [о литературном фестивале в Лунинецком районе] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2009. 4 снежня. С. 4.
Для музы нет границ / Юрий Солоневич // Пiнскi веснiк. 2009. 29 мая. С. 3.
Дорога в девять десятилетий : [история Пинской линейной транспортной милиции с 1971 г.] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2009. 17 лютага. С. 2.
Возвращаем к полноценной жизни : [о работе Пинской протезно-ортопедической мастерской] / Юрий Солоневич ; фото В. Ильенкова // Пінскі веснік. 2009. 6 лютага. С. 4 : фот.
Легенда пинского футбола / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 31 снежня. С. 9.
Неподвластны времени : [о деятельности Музея Белорусского Полесья] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 5 снежня. С. 3.
Поэзии волнующие строки / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 8 лістапада. С. 12.
Город, цветущий над Пиной-рекою : [история г. Пинска, 1097 г. – наше время] / Юрий Солоневич // Нёман. 2008. № 10. С. 69–74.
Нам любое дело по плечу : [о молодёжном движении в Пинске] / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 28 кастрычніка. С. 2.
Локомотив экономики / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 8 жніўня. С. 1.
За здоровьем — на ярмарку / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 3 чэрвеня. С. 2.
В облаках, на воде и на суше / Юрий Солоневич // Пінскі веснік. 2008. 27 мая. С. 1.
Юродивый и смерть : роман / Юрий Солоневич // Нёман. 2007. № 8. С. 19–54.
После «бала» : [размышления о дне шведской и белорусской поэзии в Пинске] / Юрий Солоневич // Полесская правда. Пинск, 2006. 14 июня. С. 4.
Реки начинаются с истока : [РУЭСП «Днепро-Бугский водный путь»] / Юрий Солоневич ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2006. 6 мая. С. 4 : фот.
Роса на лепестках / Юрий Солоневич // Полесская правда. Пинск, 2005. 7 декабря.
Зона тени : роман / Юрий Солоневич ; рисунки Виктора Жаховца // Нёман. 2005. № 9. С. 38–115 ; № 10. С. 15–89.
Лучшие из лучших : повесть / Юрий Солоневич // Наш современник. 2004. № 12. С. 141–156.
 

Аб жыцці і творчасці Ю. Л. Саланевіча

Саланевіч Юрый Лявонцьевіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 155–156.
Юрый Саланевіч // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / [уклад. А. Крэйдзіч]. Брэст, 2008. С. 495–496.
Локун, В. И. Современная проза писателей г. Пинска : [Ю. Солоневич, М. Ляшук, Н. Еленевский, В. Гришковец]/ В. И. Локун // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвященной Дням науки Пинщины (Пинск,
5–6 мая 2006 года). Пинск, 2006. С. 206–208.
Солоневич, Ю. Слово и дело : [об участии в научном форуме «Курчатовские чтения» в России] / Юрий Солоневич ; беседовал Валерий Гришковец // Заря. 2011. 1 февраля. С. 5.
Локун, В. И. Пинщина литературная : [литературно-критическая статья; упоминается Ю. Солоневич] / Валентина Локун // Нёман. 2007. № 8. С. 139–154.
Кудласевич, А. На круги своя?.. : [некоторые мысли по поводу романа Ю. Солоневича «Зона тени»] / Анатолий Кудласевич // Нёман. 2006. № 4.
С. 180–187.
Локун, В. И. Можно ли найти камень в пустыне? : [о романе Ю. Солоневича «Зона тени»] / Валентина Локун // Нёман. 2006. № 4. С. 188–192.
Солоневич, Ю. Прозаик Юрий Солоневич и его открытия / [Юрий Солоневич ; беседовал] Валерий Гришковец // Заря. 2005. 16 августа. С. 3.
Михайлов, К. Слово литературе и науке : [российский журнал «Наш современник» (2004, № 12) опубликовал литературные произведения Ю. Солоневича, Н. Еленевского, В. Гришковца] / К. Михайлов // Пiнскi веснiк. 2004. 28 снежня.
Боровой, В. Журнал «Нёман» собирает пинских литераторов / В. Боровой // Полесская правда. Пинск, 2003. 14 июня. С. 3.

Усе правы абаронены (c) - Брэсцкая абласная бібліятэка
Зроблена ў "ЗТАА Эрыкполь Брэст"
Начынена Joomla!


Рецензии