Iнеса

Інеса


Мне цётка Маруся, хросная маці мая , калі мне год дзесяць было. Казала. А ёй шчэ нехта казаў. Аб сабаку. І жыдоў.
 Жыдоў дабілі ў сорак другім.  У мястэчку, далёка, на Палессі. За Лельчыцамі.   Украінцы пабілі.
 Спалілі нейдзе там,  на Палессі,  хаты ўсе .

Цётка Маруся у пяцьдзесятых на вузкакалейцы  працавала, у леспрамгасе. Лес валілі. У тым мястэчку була.

 Так казалі. Сабака прыйшоў.  У мястэчка. У сорак сёмым. Сівы сабака.  Сядзеў на тым жахлівым мейсцы, дзе хата была,  дзе жыдоў пабілі .  Год сядзеў. І вуў жахліва.  Год. Мясцовыя цёткі падкармлівалі.  І раптаум знік. Як і не было.

Нехта яму мянушку даў. Інеса. Як  імя жонкі нямецкага камандзіра карнікаў.

Сучка яна была. Кажуць бухгалтэрыю вяла, у камендатуры.

У Глушкавічах.


Рецензии