Экскурс па выставе

Праект часовай экспазіцыі
«Дакрануцца да вытокаў малой радзімы»
(Прымеркаваны да міжнароднай акцыі “Ноч музееў - 2022”.
У рамках рэалізацыі праекта
“Мая зямля – Прыдняпроўе.
Гістарычныя традыцыі беларускага народа”)
Мэта: засяродзіць увагу наведальнікаў і зацікавіць гістарычнай спадчынай праз прадметы бытавання і ўжытку, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклору, мастацкія творы землякоў і гісторыю фестывльнага руху ў Слаўгарадскім раёне.
Выхоўваць культуру зносін, пачуццё павагі да малой Радзімы сярод насельніцтва рознага сацыяльнага і ўзроставага ўзроўню.
Праз  арганізацыю мерапрыемства грамадска-краязнаўчага накірунку ў межах Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея падрыхтаваць экспазіцыйна-выставачныя пляцоўкі. Дзе будуць выкарыстаны абрадавыя і фальклорныя традыцыі, якія здаўна ўжываюцца ў звычайным асяроддзі сярод жыхароў Слаўгарадчыны. Пабудаваць выставачную прастору такім чынам, каб перадаць праз прадметы быта і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ўплыў беларускай традыцыйнай культуры на выхаванне асобы і навакольнае грамадства. Далучыць наведвальнікаў да вывучэння гістарычнай спадчыны роднай зямлі. 
Пазнаёміць з міні-выставай  “Магія рушніка” і  дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам праз майстар-клас па вырабу “Абрадавай лялькі” падчас работы музея і праз інтэрнэт-сайты.
У выставе перадаць узаемаадносіны і настальгічны настрой праз калекцыі прадметаў быту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія захоўваюцца ў асноўным і навукова-дапаможным фондах Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Выстава выхоўвае паважлівыя адносіны да мастацкіх твораў этнаграфіі, народнага фальклору і традыцыйнай культуры.
Задачы: скласці навуковую канцэпцыю часовай міні-экспазіцыі «Магія рушніка», якая арганізавана да міжнароднай акцыі “Ноч музееў -2022” у рамках рэалізацыі праекта “Мая зямля – Прыдняпроўе”; забяспечыць неабходным абсталяваннем; апісаць агульную камунікацыю; забяспечыць выдавецкую камунікацыю.
Праект разлічаны на рознаўзроставую аудыторыю.
1. Анатацыя
Праект часовай экспазіцыі «Дакрануцца да вытокаў малой радзімы» разпрацаваны Стасенка Верай Сяргееўнай, старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай установы культуры «Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» з мэтай засяродзіць увагу і цікавасць наведвальнікаў выставы, праз  арганізацыю мерапрыемства грамадска-краязнаўчага накірунку ў межах Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Дзе будуць выкарыстаны абрадавыя і фальклорныя традыцыі, якія здаўна ўжываюцца ў звычайным асяроддзі сярод жыхароў Слаўгарадчыны. Пабудаваць выставачную прастору такім чынам, каб перадаць праз прадметы быта і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ўплыў беларускай традыцыйнай культуры на выхаванне асобы і навакольнае грамадства. Далучыць наведвальнікаў да вывучэння гістарычнай спадчыны роднай зямлі. 
Пазнаёміць з міні-выставай  “Магія рушніка” і  дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам праз майстар-клас па вырабу “Абрадавай лялькі” падчас работы музея і рамеснымі вырабамі мясцовых майстроў на адкрытай пляцоўцы каля музея.
У выставе перададзены ўзаемаадносіны і настальгічны настрой праз калекцыі прадметаў быту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія захоўваюцца ў асноўным і навукова-дапаможным фондах Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Выстава выхоўвае станоўчыя адносіны да мастацкіх твораў этнаграфіі, народнага фальклору і традыцыйнай культуры.
Асновай для стварэння часовай міні-экспазіцыі «Дакрануцца да вытокаў малой радзімы», з’яўляюцца тэматычныя комплексы, якія гарманічна дапаўняюць адзін аднаго, з сабраных у прадметны рад асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, а таксама праз майстар-клас па вырабу  “Абрадавай лялькі”  падчас работы музея і рамеснымі вырабамі мясцовых майстроў на адкрытай пляцоўцы каля музея.
2. Эксплікацыя (ідэя)
Ідэяй стварэння часовай экспазіцыі «Дакрануцца да вытокаў малой радзімы» належыць Стасенка Веры Сяргееўне, старшаму навуковаму супрацоўніку Дзяржаўнай установы культуры «Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей». Асноўная мэта ідэі – зацікавіць наведальнікаў гістарычнай спадчынай праз прадметы бытавання і ўжытку, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклору, мастацкія творы землякоў і гісторыю фестывльнага руху ў Слаўгарадскім раёне. Выхоўваць культуру зносін, пачуццё павагі да малой Радзімы сярод насельніцтва рознага сацыяльнага і ўзроставага ўзроўню.
3. Абсталяванне
Для больш станоўчага ўспрыняцця часовай міні-экспазіцыі і ў мэтах бяспекі наведвальнікаў будзе выкарыстана дадатковые абсталяванне: палатка, у якой будзе знаходзіцца выстава, стол, 2 стулы, мальберты для карцін, прадметы: манекены, паспарту, каб аформіць фотаздымкі, вяроўка, булаўкі, канцылярскія скрэпкі для замацавання ручнікоў і сурвэтак і г.д.
«Беларусь, мая краіна» (у дадатках).
Часовай экспазіцыі «Беларусь мая краіна» прысвечана абрадавым і фальклорным традыцыям, якія здаўна ўжываюцца ў звычайным асяроддзі сярод жыхароў Слаўгарадчыны. Выставачная прастора перадае праз прадметы быта і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ўплыў беларускай традыцыйнай культуры на выхаванне асобы і навакольнае грамадства.
Галоўная мэта: пазнаёміць наведвальнікаў з міні-выставай, прысвечанай фестывалю “Народная прыпеўка”, далучыць падлеткаў да вывучэння гістарычнай спадчыны роднай зямлі. 
У выставе перададзены ўзаемаадносіны і настальгічны настрой праз калекцыі прадметаў быту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія захоўваюцца ў асноўным і навукова-дапаможным фондах Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Выстава выхоўвае станоўчыя адносіны да мастацкіх твораў этнаграфіі, народнага фальклору і традыцыйнай культуры.
Здаўна беларуская зямля славіцца таленавітымі творцамі. Сваім талентам дзеляцца і землякі з памежных краін Расіі і Украіны.
УЗАЕМАСУВЯЗЬ ТВОРЦАЎ З КРАІНАМІ ПАМЕЖЖА
Фестывальныя традыцыі аб’ядноўваюць землякоў, суайчыннікаў  і гасцей  з памежных краін.
Дзеляцца вопытам і перадаюць майстэрства праз культурныя традыцыі, абрадавыя святы і гулянні. На Слаўгарадскай зямлі штогод праводзяцца фестывалі рознага накірунку. Адным  з даўнейшых фестываляў, які праводзіцца з 2003 года з’яўляецца  “Народная прыпеўка”. 
Ужо з 2012 года ў раёне арганізаваны гастранамічны фестываль “Гаспадарчы сыр”, а праз 2 гады регіянальны фестываль “Маковей”.
Фестывальны рух на Слаўгарадчыне набывае моц. І ў 2017 годзе было арганізавана два фестывалі, а гэта:
- фестываль класічнай музыкі ў імя славутага кампазітара  Восіпа Антонавіча Казлоўскага;
- эка-этна фестываль “Песні аб крыніцах”.
На запамінальных фотаздымках мы бачым моманты фестывальнага руху, у якім прымаюць ўдзел госці са Смаленскай зямлі. А таксама і удзел слаўгарадскіх таленавітых жыхароў у фестывалях, якія праходзяць па-за межамі Беларусі, а менавіта ў горадзе Арзамас і г.п. Шумячы, Хіславічы, з якімі падпісаны пазадненні аб братэрскіх сувязях.
ВОБРАЗ РАДЗІМЫ Ў ВЫЯЎЛЕННЧЫМ МАСТАЦТВЕ
Узбярэжжа р. Сож прываблівае гасцей і натхняе мастакоў.
Наш зямляк, які нарадзіўся ў горадзе Слаўгарадзе Леанід Гоманаў пасля ХХІІ плэнэра, які ў 2016 годзе праходзіў на слаўгарадскай зямлі, падарыў карціну “Родныя прасторы”, у якой занатаваў жывапісны пейзаж Гіжэнскай мясцовасці.
Пасля выставы “Берега над Сожем”, якая прайшла ў 2015 годзе мастак з Крычава Уладзімір Ярафееў падарыў музею карціну “Разлив на реке” і мастак з Клімавіч Леанід Ячнеў падарыў карціну “Осенний вечер”. Пасля асабістай выставы, якая прайшла ў 2015 годзе, Мікалай Рыжоў, мастак з Горак зрабіў  падарунак музею - карціну “Река Проня”, якая бярэ пачатак з Горыцкай зямлі.
Не абыходзяць увагай Слаўгарадскіх краявідаў і вядомыя мастакі Магілеўскай зямлі, які занатоўваюць у мастацкіх жывапісных творах яе прыгажосць.
ЗНАКАМІТЫЯ КУТКІ СЛАЎГАРАДЧЫНЫ
Для турыстаў былі падрыхтаваныя маршруты па знакамітых мясцінах Слаўгарадчыны. Кожны знойдзе  для сябе цудоўнае месца, якое ўразіць яго сваёй адметнасцю і прыгажосцю.
Блакітная крыніца набыла вядомасць далёка за межамі краіны. Да яе прыязжаюць, каб адпачыць і наталіць сэрца спакоем і ўраўнаважаннасцю.
Адно з самых старажытных месцаў – “Замкавая гара”,  якая захоўвае гісторыю з першага ўпамінання ў летапісах пад назвай горад Прупоя. Збудаванні замака ўзведзены Прапайчычанамі і Чычэранамі пад кіраўніцтвам намесніка ЧартарыйскагаДзе ў снежні 1787 года прайшла сустрэча Кацярыны ІІ з яе фаварытам Аляксандрам Галіцыным, уладальнікам Прапойскіх зямель, якія падаравала яму Расійская імператрыца.
Будынак паштовай станцыі другой паловы ХІХ стагоддзя пастаўлены на скрыжаванні дзвух накірункаў дарог: з Варшавы на Маскву і з Кіева на Санкт-Пецярбург. За будынкам у 2014 годзе, пачаў сваю працу Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
Слаўны сваёй баявой гісторыяй помнік “Арол” і храм Свята-Петра-Паўлаўскі ў аграгарадку Лясная, які захоўвае ўспамін аб перамозе рускага цара Пятра І над корпусам шведскага генерала Левенгаупта.
“ЛІТАРАТУРНА-КРАЯЗНАЎЧАЯ  ЗАВАЛІНКА”
Інсталяцыя беларускай хаты “Чырвоны кут”
Інтэр’ер беларускай хаты напачатку ХХ стагоддзя выглядаў проста і ўтульна, падзяляўся па ўласцівасцях побыту: на жаночы, мужчынскі (або гаспадарскі), гасцінны рыштунак, але галоўнае – святое месца займаў “Чырвоны кут”, каля якога не толькі маліліся, але за абраз хавалі самыя каштоўныя рэчы.
Абраз Параскевы Пятніцы – гэта жаночая ікона, якая дапамагала ў рамесных і прамысловых справах. А пятніца лічылася жаночым днём. Жанчына ў гэты дзень займалася рамяством і ткацтвам, малілася ды адпачывала ад працы ў полі і па гаспадарцы.
“Прылады побыту”
Для наведвальнікаў на выставе падрыхаваны прадметы, якімі карысталася жанчына, што звязаны з ткацтвам. Гэта: верацяно, прасніца з кудзеляй, самапрадка. У народзе так павялося: “Ад Піліпавых загалін да вясновага Міколы, кожны, хто мог трымаць верацяно, рабілі нітку”... Нітка неабходна была, каб ткаць палатно, з якога шылі адзежу, аздаблялі ручнікі, сурвэткі. Дакладней рыхтавалі пасаг для дзяўчыны, які налічваў да 80 прадметаў тканых і вышываных вырабаў.
“Гасцінны рыштунак”
Каля кута стаяла лава. Гэта было асаблівае месца для гасцей.
Жанчына ў беларускай вопратцы, якая сяздзіць на лаве апранута ў традыцыйная жаночую вопратку Кульшыцкага строю, які мае свае асаблівасці па крою адзення і вышыўке на сарочцы, спадніцы і фартухе.
Мужчына ў народным адзенні, з гармонікам.
З даўнішніх часоў эмацыянальны настрой перадавалі праз спевы, пляскі, гульні. Гарманісты ігралі на гармоніку, а астатнія спявалі прыпеўкі, танчылі і гулялі ў народныя гульні. Акрамя таго гарманіст адыгрываў ролю тамады і быў галоўным зачыншчыкам вясёлага настрою гасцей. “Без гармоніка й дуды ходзяць ногі не туды...” – такія прыпеўкі спявалі нашы далёкія продкі. Зараз традыцыя захавалася толькі на народных святах і гуляннях. Уасноўным карыстаюцца сучаснымі новымі, больш прадзвінутымі сродкамі музычнага майстэрства. Але гармонік назаўжды застанецца самым вясёлым музычным інструментам.
“Беларускія народныя стравы”
Апошнім часам адрадзілася на Слаўгарадчыне традыцыя сыраварэння, якая захавалася да нашых часоў і лічыцца вельмі старадаўняй. Па ўспамінах мясцовых умеліц рэцэпты вырабляць сыры захаваліся ў сем’ях з даўнішніх часоў, і, галоўнае передаваліся з пакалення ў пакалення. Мастэрства сыраварэння адрадзілася і ў сучысны час. Раней для вырабу сыроў выкарыстоўвалі розны посуд. Напрыклад, у гарлачы доўгі час захоўвалася малако, ды чакалі, каб яно закісла. Здымалі смятанку (або сліўкі) у сподак, а потым перлівалі яе ў маслабойку. З прастаквашы выраблялі тварог і сыры, таксама. Больш падрабязна ад сакрэтах стварэння сыру могуць падзяліцца сыравары Слаўгарадчыны.
Часовая міні-экспазіцыя пройдзе па-за межамі музея на адкрытай пляцоўцы 12-13 чэрвеня 2021 года.
6. Издательская коммуникация
Артыкул у сродках масавай інфармацыі і на сайтах.
Друкаваць тэматычныя назвы, этыкетаж для прадметаў і карцін.
7. Зваротная сувязь
Прааналізаваць водгукі на сайце і колькасць наведвальнікаў імправізаванай выставы.
Плануемыя вынікі: колькасць наведвальнікаў павялічыцца на 0,1%.
Рызыка: не своечасовая рэклама, перашкоды звязаныя са зменай пагодных умоў.


Сцэнарны план тэматычнай пляцоўкі “Літаратурна-музычная завалінка”
В-1. Фестывальныя традыцыі на Слаўгарадчыне пачынаюцца з  “Народнай прыпеўкі”, якая ўпершыню прайшла ў 2003 годзе на ўзбярэжжы рэчкі Сож. Месцы, якое натхняе пісьменнікаў і мастакоў.
Але ж прыпеўка здаўна гучала ў кожнай хаце.
Запрашаем вас у святліцу,
Каб душой павесяліцца.
Ды глынуць святой вадзіцы,
Хлебам з соллю пажывіцца.
Каб гады, нібы арэлі,
Незмаглі ніяк спыніцца.
Каб у шчасці ды вяселлі,
Як вадой з крыніцы мыцца.
Хай дасць Бог вам
Шчырай долі ў сядзібе, жытнім полі...
А здароўя пажадаем, як вятроў,
Што імчаць на волі!
Ад усяе душы вітаем
Ды гасцінна запрашаем!
В-1. І зараз пра блакітную крынічку на “Літаратурна-краязнаўчай завалінке” асабістыя прыпеўкі для прысутных праспявае Людміла Марціновіч.
(спявае Людміла Марціновіч)
Дзякуй вялікі Людміла Уладзіміраўна. Але ж не толькі прыпеўкі ўмеюць спяваць жыхары Слаўгарадскай зямлі, але і вершы чытаць. Свой верш для ўсіх прачытае Антаніна Цыгава.
(чытае Антаніна Цыгава)
Славіцца Слаўгарадчына і самадзейнымі творцамі, якія складаюць добрыя песні пра родны Слаўгарад. Песню “Пра Слаўгарад” праспявае Вячыслаў Савельеў. А слухачы будуць дапамагаць.
(спявае Вячыслаў Савельеў)
Моладзь перадае традыцыю і культуру беларускага народа і менавіта з народнай песняй для ўсіх прысутных выступіць Марыя Мельянцова.
(спявае Марыя Мельянцова)
Да нас на завалінку завіталі і госці з суседняга Рагачоўскага раёна начале старшыні літаратурна-мастацкага аб’яднання “Натхненне” Міхаілам Пятровічам Міронавым. Слова госцю.
(выступленне гасцей)
В-1. Бульба, смажаніна і каўбаска,
Пачастуйцесь людцы, калі ласка!... (М.Танк)
(госці частуюцца беларускімі стравамі)


Рецензии