Хварэйце сабе на здароуе!

Хварэйце сабе на здароўе!

У жніўні 1987 года мяне прызначылі на пасаду намесніка галоўнага доктара па экспертызе часовай непрацаздольнасці Баранавіцкай гарадской бальніцы.
Прыступіўшы да працы, я неяк не звяртала ўвагі на тэхнічны стан новага кабінета. Навошта разглядаць столі і сцены, будынак жа паліклінікі ўведзены ў эксплуатацыю ўсяго тры гады таму!

Праз некалькі гадоў вытворчая неабходнасць прывяла ў кабінет пасяджэнняў урачэбна-кансультацыйнай камісіі (УКК) галоўнага ўрача бальніцы. Аглядзеўшы памяшканне, ён вымавіў:

– З моманту ўводу ў эксплуатацыю паліклінікі прайшло амаль дзесяць гадоў. А калі праводзіўся касметычны рамонт кабінета?

– Наколькі мне вядома, ніколі, – адказала я.

– Так, у панядзелак тут будуць будаўнікі, – паабяцаў кіраўнік.

Пасля яго сыходу мы з сакратаром УКК Аленай пераглянуліся: а ў які менавіта панядзелак трэба чакаць апрацоўшчыкаў?

Галоўны доктар стрымаў абяцанне: праз тры дні ў кабінет зайшла пяцідзесяцігадовая жанчына ў спецвопратцы.

– Мне загадалі зрабіць рамонт у гэтым кабінеце, – заявіла яна, не звяртаючы ўвагі на прысутнасць у памяшканні пацыентаў і лекараў.
 
– Вельмі добра. Мы с Аленай праз гадзіну сыдзем у стацыянар, а Вы прыступайце да працы, – адказала я.

– Не, спачатку я павінна ўсё вымераць. Разлічыць неабходную колькасць рулонаў шпалер і клею, – навучальна вымавіла апрацоўшчыца.

– Як Вас клічуць? – спытала я.

– Броня, – прадставілася жанчына.

– А імя па бацьку?

– Імя па бацьку не абавязкова, – быў адказ.

Я папрасіла Броню крышку пачакаць за дзвярыма. Прыняўшы ўсіх пацыентаў, запрасіла будаўніцу ў кабінет.

Браніслава вымерала даўжыню і вышыню сцен кабінета, аглядзела столь, вокны, лінолеум на падлозе і абвясціла:

– Я толькі паклею шпалеры, а вокны і столь фарбаваць і бяліць не будзем – яны ў добрам стане. Ды і лінолеум нядрэнна захаваўся, яго таксама пакінем. Заўтра прынясу сюды аддзелачныя матэрыялы.

Мы з сакратаром УКК знайшлі кабінет для нашага часовага перасялення і перанеслі туды частку дакументацыі.

Памяшканне было маленькім і цьмяным; мы вырашылі перайсці ў яго ў дзень пачатку рамонтных работ.

Праз два дні дапаможныя працоўныя пад кіраўніцтвам Броні прынеслі ў кабінет шпалеры, клей, пэндзлі і рыззё. Складавалі будматэрыялы ў куце пад рукамыйнікам і сышлі.

– Ну вось, заўтра Броня пачне працу, а праз некалькі дзён можна будзе ў абноўлены кабінет перасяляцца! – узрадаваліся мы з Аленай.

Ні заўтра, ні пазаўтра, ні ўвесь наступны тыдзень апрацоўшчыца не аб’яўлялася.

Наяўнасць будаўнічых матэрыялаў у кабінеце выклікала жывую цікавасць медыцынскіх работнікаў і пацыентаў. Пры выхадзе з памяшкання погляд наведвальнікаў міжвольна спыняўся на “кампазіцыі”, якая ніяк не ўпісвалася ў строгі інтэр’ер кабінета.

– А Вы заўважылі, як некаторые хворыя глядзяць пад рукамыйнік? – у канцы другога тыдня спытала сакратар УКК.

– Не, не звяртала ўвагі. А што? – удакладніла я.

– У мяне стварылася ўражанне, што некаторым з іх вельмі хочацца падысці да міні-склада і паглядзець, што ж там знаходзіцца? – сказала памочніца.
 
– А-а, і пераканацца, што ў гэтым кабінеце бяруць хабар не “борздымі шчанюкамі”, а дэфіцытнымі аддзелачнымі матэрыяламі? – здагадалася я.

– Так, менавіта так! – пацвердзіла маё меркаванне Лена.

Літаральна праз гадзіну ў яе паспела рашэнне:

– А давайце мы самі зробім рамонт! Заўтра субота, далучым мужоў, ды і не будзем чакаць у мора надворья!

– У мяне вельмі дрэнны вакамер, я так паклею шпалеры, што давядзецца мяняць назву кабінета УКК на “Кабінет смехатэрапіі”, – засумнявалася я.

– Мужчыны будуць ляпіць шпалеры, а мы – на дапаможных працах, – прапанавала Алена.

На тым і парашылі. Мы з мужам узялі на суботнік малодшага сына, дашкольніка Пашу, якога не было с кім пакінуць.
 
Па прастаце душэўнай я вырашыла, што брыгадай з чатырох чалавек мы справімся да абеду. Анатоль, муж Алены, засумняваўся ў маіх прагнозах:

– Не ўсё так проста. Паглядзіце, колькі на вонкавай сцяне выступаў і паглыбленняў, якія вельмі няпроста паклеіць.

Так яно і аказалася. Да абеду было зроблена менш за палову працы. Сын, які стойка трымаўся паўдня, пачаў пахныкваць:

– Мама, я есці хачу!

У мяне былі з сабой бутэрброды. Паша перакусіў і нейкі час знаходзіў сабе занятак.

Прайшло яшчэ чатыры гадзіны; сын аднавіў хныканне:

– Мама, я есці хачу! Мама, я есці хачу!

Парачка невялікіх бутэрбродаў ненадоўга спыніла стагнанне дзіцяці.

Прыкладна ў восем гадзін вечара Паша зноў зацягнуў сваю песню:

– Мама, я есці хачу! Мама, я есці хачу!

Найбліжайшая прадуктовая крама была ўжо зачынена, а да іншых гастраномаў трэба было дабірацца грамадскім транспартам, які ў выходные дні хадзіў даволі рэдка. На шчасце, Анатоль успомніў, што напярэдадні ў кішэню вятроўкі ён паклаў сушку і цукерку: яны і выратавалі становішча.

Працу мы скончылі каля дзесяці вечара. Дабраўшыся дадому, ніхто ўжо не хацеў ні піць, ні есці. Сын заснуў адразу ж; следам за ім – мы з мужам.

У панядзелак мы з Аленай любаваліся абноўленым кабінетам. Скарыстаўшыся невялікім перапынкам у прыёме пацыентаў, я патэлефанавала загадчыку гаспадаркай паліклінікі і ўдакладніла, што здарылася з аддзелачніцай Броняй?

– Нічога не здарылася. Яна штораніцы прыходзіць у гаспадарчы корпус, пераапранаецца ў працоўнае адзенне і сыходзіць рамантаваць Ваш кабінет, – растлумачыў мне загадчык гаспадаркі.

Падчас тэлефоннай размовы ў памяшканне зайшоў загадчык аддзялення медыцынскай рэабілітацыі, які стаў міжвольным сведкам размовы.

– А можа, яна ідзе не ў наш кабінет, а ў які-небудзь іншы, ці ўвогуле на “левые” заробкі? – выказала здагадку я.

– Не, яна кажа, што ідзе ў кабінет Фурс, – адказаў гаспадарнік.

Слухаючы нашу размову, кіраўнік аддзялення рэабілітацыі пачаў усміхацца.

Скончыўшы гутарку, я спытала:

– Калега, я сказала нешта смешнае?

– Не, я проста ведаю, дзе знаходіцца Ваша “згуба”! – адказаў доктар.

– І дзе ж? – пацікавілася я.

– У дадзены момант – у інгаляторыі, а на мінулым тыдні яна праходзіла курс масажу і другіх прызначаных ёй аздараўленчых працэдур. Да лячэння жанчына прайшла ўсіх спецыялістаў паліклінікі, у тым ліку практолага і алерголага. Прычым, без усякай чаргі, тлумачачы наведвальнікам і медыцынскім работнікам, што ёй некалі чакаць, паколькі яна рамантуе кабінет УКК! – растлумачыў калега.

Прыйшоў загадчык гаспадарчай часткі. Аглядзеўшы абноўлены кабінет, спытаў:

– А навошта вам спатрэбілася Броня, у вас жа ўсё адрамантавана?

Не тлумачачы прычыны цікавасці да аддзелачніцы, папрасіла гаспадарніка не візіраваць без майго подпісу акт прыёмкі выкананых Броней работ у кабінеце УКК.

Праз некалькі дзён у памяшканне зайшла рамонтніца і працягнула мне дакументы, буркнуўшы пры гэтым:

– Загадчык гаспадарчай часткі сказаў, што Вы павінны падпісацца.

Твар Броні не выяўляў ні найменшай збянтэжанасці. Выклаўшы “працэнтоўкі” на стол, яна разглядала падноўлены кабінет.

– Не, Браніслава, я нікому нічога не павінна. Дарэчы, Вам спадабалася, як мы з Аленай кабінет адрамантавалі? – спытала я, робячы выгляд, што вывучаю дакументы.
 
За нашым дыялогам назіралі лекары, якія знаходзілісь ў памяшканні. Броня, заклапочаная толькі атрыманнем подпісу, з прыкрасцю кінула:

– Дык я ж хварэла! Спачатку па лекарах хадзіла, а потым усе іх прызначэнні выконвала!

– І бальнічны лісток аформілі? – пацікавілася я.

– Не, я лячылася без адрыву ад вытворчасці, – нягучна прамовіла аддзелачніца, ужо не спадзяючыся атрымаць запаветны подпіс.

– А вось мы з Аленай і нашымі мужамі падчас Вашага лячэння выканалі рамонтныя работы таксама “без адрыву ад вытворчасці”. Дарэчы, і мой малалетні сын дапамагаў, – успомніла я Пашкіны пакуты. – Значыць, і грошы за рамонт кабінета атрымаем мы, я ўжо і з прарабам аб усім дамовілася, – прысоўваючы дакументы да сябе, растлумачыла я хабалцы.

Сакратар “уткнулася” у журнал УКК – дакладная прыкмета, што яна зараз засмяецца.

– З іншаго боку, усе спецыялісты аглядзелі Браніславу, мусіць, кучу хвароб знайшлі, а лекі зараз вельмі дарагія. Алена, мабыць, падпішу я “працэнтоўкі”, хай хварэе сабе на здароўе “наша” рамонтніца, – звярнулася я да памагатай.

Калега згодна кіўнула галавой.

Узрадаванная аддзелачніца забрала дакументы і хутка пакінула памяшканне; больш яна ніколі не з’яўлялася ў паліклініцы.

Спецыялісты, якія прысутнічалі ў кабінеце, дачакаўшыся заканчэння самадзейнага спектакля, прыняліся абмяркоўваць убачанае.

Асабліва калегам спадабалася фраза, вытрыманая ў канонах асноўных патрабаванняў класічнай медыцынскай этыкі – “хварэйце сабе на здароўе”.


Рецензии
Нелли, все больше начинаю понимать.
Так интересен процесс!
Спасибо за возможность.

Татьяна Дума   24.05.2025 20:50     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Татьяна!

Искренне благодарю за отзыв!

Рада, что Вам интересен белорусский язык, очень выразительный и мелодичный.

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   25.05.2025 07:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.