Спадарожнiк

Спадарожнік

Уладкаваўшыся ў купэ электрычкі, я праглядала ў смартфоне навінную стужку. За некалькі хвілін да адпраўлення прыгараднага цягніка ў вагон увайшоў пажылы мужчына і звярнуўся да адного з пасажыраў з пытаннем, ці ідзе электрацягнік да Івацэвічаў?

Мужчына, які толькі што скончыў тэлефонную размову, не адказаў. Пажылы чалавек звярнуўся да мяне:

– Прыгажуня, ці даеду я на гэтым цягніку да Івацевічаў?

Па класіфікацыі экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя я стаўлюся да асоб сталага ўзросту, які часам называюць “ранняй старасцю”; мне паліслівіў зварот спадарожніка, такі нязвыклы для немаладой жанчыны.

– Так, даедзеце, гэтая электрычка ідзе ў Брэст,– добразычліва адказала я і хацела было вярнуцца да чытання.

Не атрымалася. Дзядуля, як я ў думках яго “ахрысціла”, размясціўся насупраць мяне і, зірнуўшы на смартфон у маёй руцэ, пацікавіўся:

– І што там пішуць?

– Ды ўсякае-рознае .., – унікліва адгукнулася я, не жадаючы адрывацца ад чытання і пераказваць незнаёмаму чалавеку прачытаны мною матэрыял.

– Вось менавіта, “усякае-рознае”, інакш не скажаш. Бачыце, што робіцца ў Курскай вобласці? – перайшоў на рускую мову суразмоўца.

 Я нявызначана паціснула плячыма; мне не хацелася размаўляць пра палітыку з незнаёмцам. Хвілін пяць я слухала маналог спадарожніка, а калі ён перайшоў да абмеркавання тэмы васьмідзесяцігадовага юбілею нашай Вялікай Перамогі, падключылася да размовы.

Партнёр па гутарцы, які нарадзіўся на Брэстчыне, распавёў, что яго бацька, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенныя гады быў накіраваны на партыйную працу. Сям’я часта змяняла месца жыхарства: Беларусь, Украіна, Расія…

У пяцідзесятыя гады бацька спадарожніка быў накіраваны працаваць на Львоўшчыну. На момант пераезду ў іншую рэспубліку Савецкага Саюза сын партыйнага работніка дасягнуў падлеткавага ўзросту; у яго памяці добра захаваліся падзеі тых гадоў.

Суразмоўца пачаў сваё кароткае апавяданне са згадвання факту поўнага непрымання рускай мовы жыхарамі Львоўшчыны.

Распавёўшы некалькі малапрыемных эпізодаў са свайго жыцця ў “сяброўскай” Украінскай ССР, задумаўся.

 Я скарысталася паўзай у размове і “суцешыла” суразмоўцу:

– Не засмучайцеся: нашы суседзі – самы пастаянны народ у свеце, бо нічога не змянілася на працягу мінулых з таго часу гадоў. Будучы на курсах павышэння кваліфікацыі ў Львове ў 1991 годзе, я таксама магла пераканацца ў нематываванай нянавісці да рускай мовы (ці да рускамоўнага насельніцтва?) пэўнай часткі маіх калег. Дагаварыліся русафобкі да таго, што за паўтара месяца курсаў я проста абавязана вывучыць украінскую мову!

– І як Вашыя поспехі ў вывучэнні ўкраінскай мовы? – пацікавіўся суразмоўца.

– А ніяк! Навучанне ў нас вялося на рускай мове, а ў грамадскіх месцах, каб пазбегнуць непажаданай рэакцыі нацынаялістаў, я переходзіла на беларускую.

Спадарожнік разумеючы кіўнуў галавой і, лічачы тэму вычарпанай, перайшоў на абмеркаванне пытанняў рацыянальнага землекарыстання ў нашай краіне. Я падтрымала размову аб неабходнасці максімальнага ўключэння ў гаспадарчы абарот усіх зямель і стварэння належных умоў для атрымання высокіх ураджаяў з адзінкі плошчы.

Пасля майго каментара аб выкарыстанні сідэратаў – раслін, якія паляпшаюць структуру глебы і ўзбагачаюць яе, суразмоўца запытальна паглядзеў на мяне, маўляў, адкуль ты гэта ведаеш?

Я зрабіла выгляд, што не заўважаю цікавасці візаві да маіх земляробчых пазнанняў. Не прызнавацца ж мне, што за трынаццаць гадоў працы ў сістэме сельскай аховы здароўя ў маю свядомасць проста “ужывілі” усе гэтыя мудрагелістыя тэрміны і фармуліроўкі, якія штотыдзень гучалі на апаратных пасяджэннях у раённым выканаўчым камітэце!

Пачуўшы слова “сідэраты”, суразмоўца ажывіўся. Адзначыў, што некаторыя сідэраты – выдатныя меданосы, якія прывабліваюць пчол і чмялёў; пры гэтым насякомыя адначасова апыляюць і суседнія пасевы.

Я прыгадала, што некалькі гадоў таму частку агарода мы засеялі фацэліяй. Падчас цвіцення над кветкамі колера бэза вілася такое мноства пчол, што ў самы час было задумацца пра пчалярства.

Быццам прачытаўшы мае думкі, спадарожнік загаварыў аб бортніцтве, якім ён займаецца шмат гадоў. Заўважыў, што ў апошні час ў Расіі сур’ёзна заняліся пчалярствам. І дадаў, што ўжо больш за сто гадоў у Расіі выдаецца часопіс “Пчалярства”; перыядычнае выданне разлічана на шырокую аўдыторыю і прапагандуе новыя методыкі прыбытковага ўтрымання пчол.

Пры ўсім жаданні я не магла падтрымаць размову: і пра бортніцва я нічога не ведаю, і мёд не люблю.

У суразмоўцы аказалася рознабаковае кола інтарэсаў. На добрай рускай мове ён гаварыў аб любімых кнігах і кінафільмах; аб дэмаграфіі; аб добраўпарадкаванні населеных пунктаў нашай краіны; аб адукацыі…

Распавёў, што атрымаў вышэйшую адукацыю ў Брэсцкім педагагічным інстытуце, працаваў настаўнікам; прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку, служыў афіцэрам.

Сівыя валасы візаві адцянялі жывыя і выразныя вочы “маладога дзядулі”; яму было цікава ўсё.

Да Івацэвічаў заставалася дзве прамежкавыя станцыі, калі мужчына падняўся і растлумачыў, што яму выходзіць на наступным прыпынку.

– А як цябе клічуць, прыгажуня? – напрыканцы вырашыў пазнаёміцца суразмоўца.

Я прадставілася.

– Вельмі прыемна! А мяне – Валодзя! – перайшоў на беларускую мову спадарожнік, прыбываючы да месца свайго пастаяннага пражывання. – Да спаткання! – дадаў ён, накіроўваючыся да выхаду.

Адказаўшы спадарожніку, падумала:

– Багатая беларуская зямля цікавымі і неардынарнымі асобамі. З гадзіннай гутаркі з вясковым жыхаром-пенсіянерам я атрымала значна больш вартай ўвагі інфармацыі, чым з мноства “пазнавальных” перадач сучаснага тэлебачання.

 


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, давно известно, что именно в поездах люди часто раскрепощаются, ведя беседы на самые разные темы с незнакомыми попутчиками.
Конечно, люди разные попадаются в пути, с разными пристрастиями, характерами манерами общения.
Но, столь приятных попутчиков, обладающих такими разносторонними интересами и знаниями, что встретился Вам в электричке, можно назвать подарком судьбы. Да, пусть пути Ваши очень скоро разошлись, но ведь оставил человек след в Вашей памяти, и оставил надолго. А это порой дорогого стоит...
Такие попутчики способны порой превратить унылую, однообразную поездку в увлекательное путешествие. И порой хочется пожелать всем, кто находится в пути, именно таких людей, в качестве попутчиков.

С глубочайшим уважением,

Сергей Макаров Юс   06.06.2025 20:19     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Действительно, редко можно встретить такого интересного собеседника, как Владимир.

Прошло несколько месяцев после нашего знакомства, а я до сих пор помню все детали нашего общения.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   07.06.2025 09:33   Заявить о нарушении