Тутэйшыя?
Аднойчы, я пайшла да лекара, чакала сваёй чаргі. Усё было напружана і нервова. Але ж цішыню парушыў мужчына, які загаманіў на беларускай мове. Я ніколі не забуду вочы людзей. Яны глядзелі на яго, нібы ён звар’яцелы іншапланетны госць. А ён не зразумеў, што з ім не так. Людзі не прымалі яго, бо галава думала аб іншым. Яны не імкнуліся нават. Іншаземец? Дзе тут. Свой! Тутэйшы! Не растлумачыць.
Але мне было прыемна з ім пагаманіць. Родная мова неверагодна сагравае сэрца. Шкада, што не ўсім.
А далей, дзесьці праз тыдні тры, на чыгунцы, я сустрэла мужчыну, не зусім прыемнага для вачэй. Ён прасіў грошай. Не ведаю навошта. Але прыемна было тое, што прасіў на беларускай мове. Вось, калі ён падышоў да мяне, я расплылася ва ўсмешцы.Такі ён быў родненькі і дарагі. На жаль, не было у мяне манет, усе на картцы, але нягледзячы на яго забруджаную вопратку, мне захацелася яго абдымаць. А ён не зразумеў і кажа:"Вы мяне чуеце? Мне на жыццё. На ежу! І паказвае, як за мяжой, жэстамі. А я яму адказваю: "Даражэнькі, ты прабач, усё б аддала, няма. Няхай Гасподзь зберажэ. Дзякуй вялікі".
Дык што ж гэта робіцца, атрымоўваецца, што мову бароняць такія людзі? Шкада. А дзе ж мы? Тыя, каго краіна вучыла, расціла, тыя, хто павінны перадаць гэта ўсё дзецям. Няўжо сёння мова стала толькі інструментам жабракоў? Не сорамна, людзі?
Свидетельство о публикации №225060600943