Узяу бы я

“Узяў бы я …”

Сучаснае тэлебачанне рэдка радуе гледачоў перадачамі, у якіх услаўляецца праца прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі. Ды і тэматыка шматлікіх тэлесерыялаў даволі аднастайная: праца медыкаў і паліцыянтаў*.

Як вядома, былых лекараў не бывае, і я часам гляджу тэлевізійныя серыялы на медыцынскія тэмы.

Пры праглядзе спачуваю акцёрам, якім трэба выразна вымаўляць няпростыя медыцынскія тэрміны, праўдападобна праводзіць агляд пацыента, засяроджана (чытай – з разумным тварам) разглядаць рэнтгенаўскі ці ўльтрагукавы здымак…

На недакладнасці стараюся не звяртаць увагі, а вось “падзячныя лісты-канверты” дактарам ад хворых ці іх сваякоў прыцягваюць увагу сваёй нязменнасцю і абавязковасцю.

Пасля завяршэння чарговага серыяла на медыцынскую тэму задалася пытаннем: а ці часта мне прапаноўвалі грошы?

Памяць аднавіла падзеі саракагадовай даўнасці. На другім годзе працы ўчастковым тэрапеўтам паступіў выклік да дзевяностагадовага мужчыны з прыкметамі дэкампенсацыі хранічнай хваробы сэрца (апавяданне аўтара “Нетрадыцыйныя метады лячэння”).
 
Пасля праведзеннага дома лячэння стан здароўя пацыента палепшыўся і, падчас чарговага візіту, жонка хворага прапанавала мне грошы – дваццаціпяцірублёвую купюру.

Я карэктна адмовілася ад прапанаванай мне “грашовай дапамогі”. Пані Тэрэза засмуцілася: на думку народжанай у Польшчы жанчыны, якая доўгі час жыла на радзіме, “лячыцца дарэмна – дарэмна (марна) лячыцца”.

Я ўспомніла апавяданні майго бацькі, якіх вялізных грошай каштаваў візіт да лекара ў тыя часы, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад прыгнётам Польшчы, і “падабрэла”. Убачыўшы на стале апетытны пірог, прапанавала:

– А давайце, пані Тэрэза, абмяняем гэтую паперку (дваццаць пяць рублёў, чвэрць майго месячнага заробку!) на частку Вашага духмянага пірага!

Рашэнне аб нераўнацэннай замене далося гаспадыне дома з цяжкасцю: яна напаўголаса нешта прыгаворвала. Я пачула толькі, некалькі разоў вымаўленае, “Матка Боска! Цо робі?!” (“Маці Божая! Што робіцца?!” Маці Божая – цудатворны образ Багародзіцы, галоўная святыня Польшчы і адна з самых ушанаваных святынь Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы).

Гаспадыня перадала мне загорнуты ў палатняны ручнік пірог з ажынавым начыннем, які дома з задавальненнем паспыталі мае блізкія.

Другая спроба далучыць мяне да разраду хабараатрымальнікаў аказалася даволі банальнай. Жанчына пенсійнага ўзросту, ледзь адказаўшы на маё прывітанне, папрасіла накіраваць яе на стацыянарнае лячэнне ў кардыялагічнае аддзяленне гарадской бальніцы. Кошт пытання – пятнаццаць рублёў: чырвоная дзясятка і сіняя пяцёрачка.

Нездарма мяне вучылі ў інстытуце і на першым працоўным месцы: перш, чым прыняць рашэнне, старанна аглядзі хворага.

Так я і зрабіла. Прыклаўшы фанендаскоп да грудной клеткі пацыенткі, прыкладна хвіліну слухала выразны і раўнамерны сардэчны рытм. І ў лёгкіх таксама ўсё было ў парадку.

Пальпацыя жывата, агляд касцява-цяглічнай сістэмы пажылай жанчыны таксама не выявіў ніякіх адхіленняў ад нормы.

У магчымай хабарадавальніцы змяніўся настрой; яна насцярожана назірала за маімі дзеяннямі, чакаючы ўрачэбнага вердыкту.

– Мусіць, дрэнныя мае справы, калі доктар так доўга мяне аглядае. Звычайна паслухаюць сэрца, лёгкія, у рот паглядзяць – і ўсё!

– Стан Вашага здороўя, Ніна Іванаўна, не выклікае ў мяне турботы. Вам не патрабуецца не толькі  стацыянарнае лячэнне, але нават прызначэнне якога-небудзь лячэння ў амбулаторных умовах, –апавясціла я “хворую”, складаючы ў сумку танометр і фанендаскоп.

– Не, мне абавязкова трэба на стацыянарнае лячэнне! Доктар, я Вас вельмі прашу, накіруйце мяне ў гарадскую бальніцу! – выставляючы перад сабой чырвона-сінія банкноты, настойвала жанчына.

Я аказалася “бессардэчнай”, адмовіўшы “уяўнай хворай” у выдачы талона на шпіталізацыю.

Як аказалася, не дарма: напярэдадні, пад надуманай падставай, Ніна Іванаўна зладзіла скандал суседзям, прыгразіўшы ім “помстай”. Якая, на жаль інтрыганкі, не адбылася.

Па законах жанра наступны хабарнік павінен быў павялічыць памер матэрыяльнага “заахвочвання” доктара; у маім жа выпадку такога развіцця падзей не здарылася.

У адзін з панядзелкаў паступіў выклік да саракагадовай жанчыны, якая працавала прыбіральшчыцай у гарадской краме “Кніга”. Яна звярталася да мяне і раней, прыходзячы на прыём у паліклініку. Ніякіх адхіленняў у стане яе здароўя я не знаходзіла, таму і здзівілася неабходнасці агляду дома адносна маладой жанчыны.

Пры ўваходзе ў хату “хворай” я адразу ж ўспомніла выраз “Дым каромыслам”. Не ў першапачатковым яго значэнні, а ў пераносным, літаральным: усё жыллё было насычана затхлым папяросным дымам.

У нашым бацькоўскам доме ніколі не курылі; я закашлялася. На гук выйшла ацёклая і памятая жанчына з папяросай у роце.

– Доктар, мне вельмі патрэбны бальнічны, я сёння на працу не выйшла. Учора былі госці, вось я і загуляла, – па-простаму, як даўняй сяброўцы, сказала аматарка “прыгожага жыцця”.

Злавіўшы мой здзіўлены погляд, дадала:

– Не-не, я не задарма, я любыя кнігі для Вас дастану, мне сказалі, што Вы вельмі любіце чытаць!

– Дзякуй за прапанову, мне нічога не патрэбна, а Вы збірайцеся на працу, магчыма, Вам і прабачаць спазненне на некалькі гадзін! Ці Вы настойваеце на аглядзе? – удакладніла я з іроніяй, якую не магла схаваць.
 
– Не-не, я пайду на працу, не трэба мяне аглядаць! – пагадзілася сімулянтка.
За тры гады работы ўчастковым тэрапеўтам пацыенты тройчы прапаноўвалі мне матэрыяльную падзяку, а за тры гады загадвання тэрапеўтычным аддзяленнем паліклінікі – ні разу!

Разважаючы над непрадсказальнасцю рашэнняў пацыентаў: “Даць ці не даць?”, успомніла эпізод з п’есы вялікага рускага драматурга Аляксандра Астроўскага “Бяздонне”.

Маці раіць сыну-чыноўніку, сям’я якога апынулася ў гаротным становішчы, браць хабар:

“– … пераламі, Кіруша, бяры хабар…
– Што Вы, матуля, кажаце!” – абураецца чыноўнік.

Пасля доўгіх угавораў маці дае наказ сыну:

“Так бяры! Вось табе маё блаславенне!
– Ах, матуля! Узяў бы я … ды не даюць …”

*У Беларусі захавана назва праваахоўных органаў – “міліцыя”; у дзяцей і ўнукаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ды і ў нашчадкаў жыхароў акупаваных тэрыторый слова “паліцыянт” выклікае негатыўную рэакцыю.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, мой взгляд будет взглядом с другой стороны, и однозначного мнения по приведенному вопросу у Вашего читателя, так и не сложилось.
С одной стороны, неоднократно доводилось бывать в ситуации, когда доктора вполне откровенно намекали на, скажем так, "благодарность", и ничуть не меньше было случаев, когда от таковой не отказывались. Правда, замечу, во всех этих случаях все медицинские манипуляции были вполне показаны, заполучить "левый", уж прошу прощения, больничный, мне как-то в голову не приходило.
И честно скажу, в целом, думаю так...
В тех случаях, когда все действия доктора и его отношение к пациенту находятся на высоте, наверное, не грех отблагодарить медика. По крайней мере, если у самого врача нет категорического отторжения подобного.
Но и излишне навязываться, наверное, тоже не стоит.
Правда, в голову тотчас приходят и вовсе крамольный мысли - скажем, докторов и сотрудников разного рода ведомств, начиная от ГАИ и заканчивая всевозможными коммунальными службами, мы "благодарим" совершенно спокойно, как будто это естественный процесс.
А вот так, чтобы кто-то, к примеру, представитель заказчика, "отблагодарил" конструкторскую или проектную бригаду, как и представить трудно... Улыбаюсь...

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   16.06.2025 19:47     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за интересный отзыв!

Живо представила себе "ходока" к конструктору, с осторожностью предлагающего мзду проектировщику.

Затем мой мысленный видеоряд дополнили комбайнёры, рабочие, доярки, операторы котельных и т.д., которым признательные за их работу граждане вручают презенты.

Полагаю, в сложившейся ситуации в отношении "благодарностей" медицинским работникам "виноват" "товарищ Сталин", которому приписывают выражение:

- "Хорошего врача народ прокормит, а плохие нам не нужны".

Вот и стремится народ подкормить своих спасителей, укрепляя веру отдельных эскулапов в справедливости высказывания вождя о "хороших и плохих" врачах.

С ответной улыбкой и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   17.06.2025 11:20   Заявить о нарушении