Мая радзiмая мясцiна...

Мая радзімая мясціна,
Аблюбаваная яна.
Прыгожая, заўжды гасцінна,
Чаруе, далібог, спаўна.

Якісьці смутак лезе ў душу,
Нібыта вечар настае…
Згадзіцца з ім, напэўна, мушу.
Мястэчка суму надае.

Мая цудоўная мясціна,
У думках я заўсёды тут.
На сажалцы з зялёнай цінай –
Мой родны целяханскі кут.

Дарог я ведала нямала,
Усе яны вядуць дамоў.
Ох, настальгія данімала,
Яна не схільна да ўмоў.

Мая гасцінная мясціна,
Прымаеш матухна-зямля.
У поле цягне зеляніна,
Жыве сялянская ралля.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →