Напевы...

Напевы жніўныя над полем –
Прасторы чуюць птушкі спеў.
Жаўрук спявае не пра долю,
Мяне абудзіць той напеў.

Прыгожы ды сумотны часам,
Нібы цымбалы, трапяткі.
Вітае галасок нязгасны,
Журботны – чуюць каласкі.

Напеў зямлі чароўны, родны…
Падаўся мілым голас мне.
Напоўнен ён красой прыроднай,
Сціскае сэрца – не міне.

Напеў самотны – плач адзіны,
Жаўрук складае гімн зямлі.
Прастор у небе звыш гасцінны,
Яго пачуюць луг, палі.

Напевы жніўныя над полем…
Гняздо даўно жаўрук той звіў.
Ён напрарочыць міру долю,
Сумненняў холад растапіў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →