Маленства

Калі жыцце- дарога,
Маленства- гэта сцежка,
З загібам, як усмешка,
І следам босых ног.
І пругкі, і гарачы,
Маленства- гэта мячык,
У такт дыханню скача
Пад майкай, там, дзе бог.
І шкважыць блінам жоўтым
Між кронаў твае сонца,
І маміна аконца
Заўседы побач тут.
Калі ўвесь лес- навука
І чуешь цяжкі грукат,
Няма іншога гука,
Чым той дзіцячы стук.
Стук шчасця без прычыны
І першы смак маліны,
У дзмухавец штаніны
І мары ў караблях.
І дзень тут сінявокі,
І легкі твае крокі,
Вось тут, дзе мячык крохкі
Прыціснуты ў грудзях….


Рецензии