Кашуля
Сёння ранкам адпрасаваў.
Кашулю. Чорную. Як неба ў верасні. Калі ўсе памірае.
Чорная кашуля.
Ты толькі яе надзень. І пачынаецца падарожжа ў жыццё тваіх родных , сяброў, знаёмых. Нават каханкі.
Ты толькі надзень гэты чорны строй.
Столькі лікаў. Якіх я любіў. Паважаў. Зыйшлі.
Надзень кашулю чорную. На хаўтуры.
Пабачыш лёс. Не твой. Мо табе шчэ рана?
Кашуля.
Я не памятаю , адкуль яна зьявілася ў маім гардэробе.
Калі мая маці была жывая, казала, нейкая , вельмі якасная бавоўна. Чорная, як пекла. Колькі разоў пралі. І так. І ў машынцы- пралцы.. чорная як смоль.
Колькі год прайшло.
На тыдні быў на хаўтурах.
Такое цяжкое здарэньне. Пайшла да Пана нашага Бога дачка майго сябра. Зусім маладая.
Што ёсць Бацькам хаваць дзіцё свае?
Я дастаў кашулю , гаротніцу.
Сонца і вецер ліпеньскі хуценька высышыў старую бавоўну.
Я зняў з дроту на балькону кашулю.
Мая чорная кашуля зрабілася зусім сівою...
Свидетельство о публикации №225071400029