Хаваншчына
Сярод канавак вузкіх ды балот.
Успыхне памяць: здабывалі волю –
Вялікай мужнай барацьбы аплот.
Раіса Горбач – маці гэтай з’явы.
Адноўлен быт Хаваншчыны не раз.
Вядомы партызанскія праявы,
Звыш цяжкі быт – няма ў ім прыкрас.
Хаваншчына… Жыллё адно – зямлянка…
Рэдакцыя газеты – свет-«Зара».
Падпольнае выданне – не падманка…
Суровая ваенная пара.
Нясла газета праўду ўсім сялянам,
Праз сувязных да кожнага сяла.
Падтрымка-дапамога партызанам,
Дарогай мужнасці людзей вяла.
Лясная школа… Дзеці… Ім вучыцца…
Для раненых санчастка там была.
Нібыта куля, хутка час імчыцца,
Ды памяць кветкай-цудам расцвіла.
Хаваншчына… Стаў лес сапраўдным сведкам,
Удзельнікам, ахоўнікам, дабром…
Узімку ці вясною, ці ўлетку,
Увосень не здаваў, заўжды бярог.
Хаваншчына святая… Не забудзем!
Нашчадкі партызан яшчэ жывуць!
Аб патрыётах звесткі тут здабудзем,
Шляхі-дарогі зноў сюды вядуць.
Раіса Горбач… Нізка пакланіцца…
Дачка, адданная сваёй зямлі.
За лёс яе ўсім нам памаліцца,
Каб сілы неба ёй дапамаглі…
Свидетельство о публикации №225072201158