Мая чароуная старонка

Мая чароўная старонка,
Мой мілы, незабыўны край!
Маіх каштоўнасцей скарбонка,
Палескі лад, сапраўдны рай.

Мая магічная старонка,
Як цягне Лысая гара!
На поўнач спуск з гары – ох, стромка!
Юнацтва смелая пара!

Мая шаноўная старонка,
Цябе ніколі не забыць!
Спявае певень надта ж звонка,
Смяюцца птушкі: «Цвіць, цвіць, цвіць…»

Мая адзіная старонка,
У думках я заўжды з табой.
На родным азярцы палонка –
Міналі дружнаю гурбой.

Мая прыгожая старонка,
Навекі прыкаваў мой кут.
Для сэрца шлях – заўсёды гонка…
Дамоў пратораны маршрут.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →