Як ззяе сонейка...
Дзень летні прыгажосць узнёс.
Бліскучым сонечным узорам
Здіўляюць сосны да нябёс.
Стаяць прыгожыя, як сёстры,
Нібыта кожная – струна…
Акіну позіркам – ён востры,
Аздараўляе лес сасна.
Якім жа пахам – цуд смалісты,
Адорыць свет сасновы бор!
Ад хвоі водар самы чысты,
Бездапаможны нават мор.
Чырвонай меддзю ачаруюць,
Да неба цягнуцца камлі.
Здароўе, прыгажосць даруюць
Дачушкі роднае зямлі.
Як ззяе сонейка над борам!
Цудоўны водар, пах, як мёд.
Няхай жыццё не будзе горам,
Шануе бор увесь народ!
Свидетельство о публикации №225072400423