Маланка

Гарыць агністая маланка…
Кароткі тэрмін выдаў Бог.
Я назаўсёды целяханка –
Куток свой слаўлю ды парог.

Мяне маланка не пужае,
Сустрэлась не аднойчы з ёй.
Хоць часта людзям пагражае,
Ды гэта госць жаданы мой.

Блішчыць хвастатая маланка,
Дарослых гоніць прэч, дзяцей.
За працу ўзялась ад ранку,
Напэўна, бор не для гасцей.

За ёю следам будзе дожджык,
Напоіць поле, луг ды лес.
Хаваецца ў норку вожык,
Крумкач у гняздо хутчэй залез.

Зусім бязгучная маланка
Абшар вялікі заліла…
Як працаўніца спазаранку
Падлік свой працы павяла.


Рецензии