Ручаёк

Гарэзлівы ды гаманлівы…
Такім падаўся ручаёк.
Як жэўжык ён, бо звыш гуллівы,
Прарэзаў малады гаёк.

Ён карагодзіць ды спявае,
Прыгожы залаты ручай.
Настрой мне добры навявае,
Разгоніць скруху ды адчай.

З-пад камня жэўжык нарадзіўся,
Бяжыць не ведаю куды.
Крумкач убачыў – падзівіўся:
Прыгожыя яго сляды.

Ручай той чысты ды глыбокі,
Ён срэбразвонны, гаманкі…
Куды бяжыць? Не бачыць вока,
Праз бор нясецца гаваркі…


Рецензии