Мядовы...
Здаецца, малаком прапах.
На жаль, адзін, такі ж самотны,
Над лесам як начны ён птах.
Навокал гэткая пяшчота –
На небасхіле – маладзік…
Гучыць ды вабіць сэрца нота –
Ласкавы ветрык халадзіць.
А маладзік плыве, лунае…
Цямнее ноччу неба сінь.
Іголкі нехта памінае –
Збірай пры свеце – не прасі!
Мядовы маладзік цікавы –
Ён бачыць з’явы на Зямлі.
Жыцця вядомыя праявы:
Лугі, палеткі ды раллі.
Свидетельство о публикации №225073100555