Год сорак чацвёрты

Год няласкавы, пякельны,
Векапомны, баявы…
Год, нібы агонь цагельны,
Незваротны, штармавы.

Год быў змрочны ды суровы,
Грозны, страшны, чорны год.
Так жыццё насупіць бровы
Ды падкіне ўсім нягод.

Год далёкі, незабыўны,
Партызанскі светлы гай.
На чугунцы ў ноч падрывы –
Ваяваў мой родны край.

Год кіпучы, год адметны,
Пераможны, дарагі.
Год свабоды – тым прыкметны,
Вораг аддаваў даўгі.

Год дзівосны, год кіпучы,
Доўгі, грозны, гнеўны год.
Слёзы радасці гаючы –
Стаў свабодным мой народ.   


Рецензии