Жыта
Стаіць зялёная сцяна.
Дажджом ціхім, цёплым абмыта,
Прырода… Шыкоўна яна.
Пратканае сіняй валошкай,
Што век, як сяброўка яго,
Сустрэне мяне запалошнай
Усмешкаю – не без таго.
Густое ды рослае жыта…
Бяжыць за небасхіл яно.
Расою-слязою прамыта,
Такое на свеце адно.
Шуміць лапушыстае жыта,
Узрадуе колер мяне.
Мой край, колькі ім перажыта,
Няхай жа навала міне.
Густое прыгожае жыта…
Наш хлеб іржаны – цуда-смак.
Дзяжа зноў вадзіцай абмыта –
Без хлеба таго аніяк…
Свидетельство о публикации №225080501450