Няхай выцякаюць

Няхай выцякаюць…

З самага пачатку ўрачэбнай дзейнасці ў мяне выпрацавалася звычка заўсёды насіць з сабой запісную кніжку. У яе я ўносіла кароткія адзнакі аб даручэннях кіраўніцтва лячэбнай установы, просьбы пацыентаў у вырашэнні важных для іх медыцынскіх пытанняў і іншую патрэбную для працы інфармацыю. Часам запісвала цікавыя думкі і выразы калег, лічачы неабходным вярнуцца да іх пазней.
 
З часам гэтае правіла ператварылася ва ўстойлівую звычку; нават на ўрачыстыя сходы я ўмудралася прыхапіць штодзённік.

Разбіраючы нядаўна чарговую партыю кніжак-блакнотаў, бегла праглядала запісы. Усё, як звычайна: кароткія звесткі аб выніках праверак, пасяджэнняў медыцынскіх саветаў, напаміны аб неабходнасці выканання якіх-небудзь даручэнняў кіраўніцтва ўстановы…

Адзін з запісаў прыцягнуў маю ўвагу: “Сустрэча з Шушкевічам”.

Я ўспомніла аб наведванні ў першыя гады свайго праўлення Станіслава Шушкевіча, Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1991-1994 гг.) Баранавічаў, аднаго з найбуйнейшых гарадоў краіны па колькасці насельніцтва (восьмае месца ў рэспубліцы), найважнейшым прамысловым, культурным і адукацыйным цэнтры Беларусі.

Як мне памятаецца, у той прыезд кіраўнік дзяржавы сустрэўся з працаўнікамі станкабудаўнічых і машынабудаўнічых прадпрыемстваў горада, а таксама з працоўнымі вытворчага баваўнянага аб’яднання з колькасцю працуючых дзевяць тысяч (дадзеныя 1994 года).

З медыцынскімі работнікамі города Старшыня Вярхоўнага Савета размаўляў у другой палове дня. У актавай зале дзіцячай паліклінікі сабраліся галоўныя ўрачы лячэбных устаноў і іх намеснікі, старшыні прафсаюзных камітэтаў і Саветаў працоўных калектываў, загадчыкі структурных падраздзяленняў і галоўныя медыцынскія сёстры арганізацый аховы здароўя.
 
Добра памятаю прыўзняты настрой калег перад сходам: як жа, “ужывую” будзем бачыць і чуць першую асобу краіны! Калегі, якія прысутнічалі на сустрэчы, чакалі, што Станіслаў Шушкевіч выкажа сваю праграму пераадолення ў нашай краіне наступстваў “эфектыўнага” кіравання Савецкім Саюзам Генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым і раскажа аб сваім бачанні вывядзення з крызісу нядаўна ўтворанай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь.

Не дачакаліся. Гладкая і бездакорная гаворка кіраўніка дзяржавы “пра ўсё” змяшчала шмат навуковых тэрмінаў, якія не мелі ніякага дачынення да пытанняў далейшага ўладкавання нашай маладой суверэннай краіны.
 
Медыкі – дастаткова далікатны народ, уважліва слухалі першую асобу дзяржавы. Не пачуўшы ў паўгадзіннай гаворке кіраўніка краіны ні слова аб даляглядах развіцця медыцынскай галіны, пачалі здзіўлена пераглядацца: а для чаго ж нас тут сабралі?

Стварылася ўражанне, што Станіслаў Станіслававіч не валодае інфармацыяй аб праблемах сістэмы аховы здароўя рэспублікі і не ведае, што:

– медыцынскія работнікі за свае грошы купляюць медыкаменты для аказання экстранай дапамогі пацыентам

– санітарна-тэхнічны стан лячэбно-прафілактычных устаноў пакідае жадаць лепшага

– маральна і фізічна састарэлае медыцынскае абсталяванне мае патрэбу ў абнаўленні

– узровень заработнай платы работнікаў сістэмы аховы здароўя – адзін з самых нізкіх у рэспубліцы.

У выступе Станіслава Шушкевіча не прагучала адказаў ні на адно з пытанняў, якія хвалявалі прысутных на сустрэчы калегаў. Прызначаныя медыцынскім начальствам выступоўцы абмежаваліся абмеркаваннем пытанняў мясцовага значэння: просьбамі аб правядзенні капітальнага рамонту адной з арганізацый аховы здароўя, будаўніцтва новага корпуса лячэбнай установы і г.д.

Адказы кіраўніка дзяржавы былі мудрагелістыя і абцякальныя: “Мы хочам…”, “Мы плануем…”, “Мы паглядзім…”.

Побач са мной сядзеў доктар Сяргей Цвяткоў, які некалькі месяцаў таму абараніў кандыдацкую дысертацыю. Навуковая праца лекара была прысвечана пытанням медыкаментознага зніжэння алергагеннага ўздзеяння баваўнянага пылу на здароўе работнікаў вытворчага баваўнянага аб’яднання. Даследаванне  дысертанта было вельмі актуальным; пры працяглым удыханні баваўнянага пылу ў працоўных фабрыкі развіваліся хранічныя рэспіраторныя захворванні (бісінозы), хранічныя пылавыя бранхіты, алергічныя рыніты і сінусіты, якія адносяцца да прафесійных захворванняў.

 Паспяхова абараніўшы дысертацыю, калега праінфармаваў кіраўніцтва вытворчага баваўнянага аб’яднання аб выніках сваіх пошукаў і прапанаваў рэалізаваць іх на практыцы. Адміністрацыя пагадзілася і, як аказалася пасля, укараненне распрацаванай доктарам Цвятковым методыкі аздараўлення працоўных, прынесла значны эканамічны эфект прадпрыемству.

Фінансавая ж аддача ад абароны дысертацыі і укаранення новай тэхналогіі аздараўлення працоўных для практыкуючага кандыдата медыцынскіх навук Сяргея Цвяткова аказалася мінімальнай; надбаўка за вучоную ступень была нікчэмна малой.

Не атрымаўшы ад першай асобы краіны адказаў на пытанні, якія іх цікавяць, медыкі прыціхлі. Скарыстаўшыся паўзай, Сяргей Андрэевіч, які ўзначальваў Савет працоўнага калектыва самай буйной лячэбнай установы – гарадской бальніцы, задаў Старшыні Вярхоўнага Савета пытанне, адказ на якое цікавіў усіх прысутных у зале:

– Станіслаў Станіслававіч, а калі, нарэшце, заработная плата ўрача хаця б наблізіцца да ўзроўню аплаты працы кваліфікаванага рабочага? Бо зарплата працоўных Баранавічскага станкабудаўнічага завода ў разы перавышае такую лекараў, не кажучы ўжо пра сярэдні і малодшы персанал?

Спасылаючыся на эканамічныя цяжкасці нядаўна створанай краіны, Старшыня Вярхоўнага Савета так і не даў выразнага адказу, ці будзе ўвогуле павышэнне зарплаты медыцынскім работнікам.

Калега падняўся ў другі раз і коратка расказаў аб даходнасці для вытворчага баваўнянага аб’яднання ўкаранення ў практыку вынікаў яго даследавання, адзначыўшы пры гэтым, што дзяржава ацаніла яго работу штомесячнай надбаўкай у мінімальную грашовую суму.

– Як Вы лічыце, можа быць, падобная сітуацыя і спарадзіла выраз “мазгі выцякаюць на захад” – працэс адтоку кваліфікаваных адмыслоўцаў, лекараў, навукоўцаў, інжынераў, у іншую, больш развітую краіну?

– Калі ім там лепш, то няхай выцякаюць! – быў адказ дзяржаўнага мужа.

Выходзячы з аўдыторыі, Сяргей Цвяткоў вымавіў:

– З такім кіраўніком у нашай краіны няма будучыні…

Нібы прачытаў мае думкі…


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, вспоминая сейчас конец восьмидесятых и начало девяностых, все больше прихожу к выводу, что это было время необычайно деятельных дилетантов. Собственно, смутные времена всегда поднимают со дна, образно, конечно, тех деятелей, что редко владеют чем-то на профессиональном уровне, но зато отлично умеют "задвигать речи" и приспосабливаться к обстоятельствам.
И тот факт, что некоторые из этих "товарищей" умудрились оказаться в высших эшелонах власти, ничего, по сути, не меняет - они просто вовремя "подсуетились", работать никто из них категорически не умел.
И что самое печальное, большинство из них и не думало о будущем (разумеется, речь не идет об их личном будущем), а раз, то и кадровый вопрос им, что называется, "до лампочки".
И тут Беларуси можно только позавидовать - вам удалось избавиться от этой "когорты пустозвонов", у нас, в России, увы, таких еще навалом...

С глубочайшим уважением и наилучшими пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   07.08.2025 17:42     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отзыв!

Слава Богу, руководство Беларуси не пошло по пути России: увековечивать память "деятеля", принимавшего непосредственное участие в развале Великой державы - Советского Союза.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   08.08.2025 12:06   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.