Кот д, Iвуар
Цягаўся па справах, мястэчка Краснае , у Заходняй Беларусі, амаль у цэнтры, там, дзе Т-34 на пастамэнту, ля тратуару , угледзеў вялізарнага чорнага ката. Прыгажун. Забіты...
Я спяшаўся, і асабліва не надаў гэтаму ўвагі...
Але ж...Цылы дзень гэны кот не даваў мне спакою...
Перамовы прайшлі млява. Адчуваў, я заўсёды адчуваю, нездарма мне з дзяцінства прычапілі мянушку - Кот.
Адмовіўся ад гэшэфту.
Стары я ёсць мацур. Нешта не дае. Мне. Раўнавагі. Сёння. Кот. Якога німа...
Дзесьці у ПрадУральі. Канец васьмідзесятых. Аўтастоп. Вы пам'ятаеце АЎТАСТОП? Грошав - пятак. Заплечнік. Затое, на нагах-малінавы Маскоўскі Адыдас, набыты ў фарцы на апошнія семдзесят паўнаважкіх савецкіх рублёў. Мне дабрацца б да Байкалу.
Як спяваў наш зямляк
Чэслаў Нэмэн у песні Валацуга. Па дзікіх стэпах Забайкалля!
Мы забіліся , з таварышамі, да Байкалу, але без рублю грошав. Слабо?
Газон, газ-52, хлебавозка, тармазнуўся адразу, як я толькі падняў вялікі палец даверху. На выездзе з мястэчка, якіх на СССР мільены.
Сядай!
Ні куды, навошта. Хто.
Я гучна ляснуў дзверыма.
Шафёр курыў пахкі Беламор.
Газон выў чацвёртай перадачай. Было цёпла.
Пытанняў няма. Дарога намотвалася на кардан. Пакуль на ўзбочыне ня выхапілі фары краказябру ката, кошкі?
Кіроўца спыніў грузавіка. У святле фар падбіраў нешта і сыходзіў у ноч.
Так паўтаралася некалькі разоў.
Рухавік мякка муркатаў, печка нагнятала цёплы сон, і я заснуў.
- табе куды, мілы чалавек, далей? - разбудзіў мяне рыпучы голас.
Разумееш, я тут сыходжу з трасы. Далей сам.
- Дзякуй. А каты?
- Хаваць. Каты яны сапраўдныя.
-А вы?
-Не. Калісьці збіў чалавека. Няправільны быў чалавек. Закапаў.
Доўга піў. З'явілася мне ў сне Гертруда Нэвэльска.
Загадала грэх выкупаць.
Вось і езджу кожны дзень. І ноч...
Я вяртаўся. Да Чорнага кату.
Бо катоў трэба хаваць.
У мястэчку. У абочыны, стаяў незнаёмы мне чалавек у чорным капялюшы і акуратна падымаў чорнага ката. Ахінаючы ў саван.
Саван нашага жыцця.
Свидетельство о публикации №225082400060