Шавец без ботау

Шавец без ботаў

У далёкім дзяцінстве я часам задумлялася аб сэнсе старадаўняй рускай прыказкі. Неяк не ўкладвалася ў маёй свядомасці – шавец і без ботаў?

Шлягер, які з’явіўся ў сямідзесятых гадах дваццатага стагоддзя “Песня шаўца” у выкананні легенд савецкага кінематографа Людмілы Гурчанкі і Армена Джыхарханяна “…ішоў шавец наш вясёлы і босы…”, не змог унесці яснасць у рашэнне непростай для мяне задачы. Саматужны майстар, які не лічыў неабходным стачаць для сябе абутак – гэта недарэчнасць.

У маладым і сталым узросце я не вярталася да абдумвання тэмы, якая мела для мяне у дзіцячыя гады “жыццёва” важнае значэнне. Ну, ходзіць шавец без ботаў, ну няхай сабе і ходзіць, так яму зручней!

Па дасягненні пэўнага ўзросту з’явілася магчымасць дэталёвага аналізу прачытаных філасофскіх кніг наймудрэйшых аўтараў старажытнасці. Падспуднае даследванне дадзенай праблемы каардынатарам інтэлектуальнай дзейнасці чалавека – мозгам, прывяло да дзівосных высноў.

Яны былі несуцяшальныя і пацвярджалі вернасць агучанай вышэй прыказкі. Высвятлілася, што атрыманая чалавекам адукацыя дзейнічае толькі ў прафесійнай сферы і не распаўсюджваецца на галіну сямейных адносін.
 
Дзеці ўрачэй, як і самі доктара, не адрозніваюцца выдатным здароўем, ведаю па досведзе сваёй сям’і, ды і сем’яў маіх калег. Педагогі, якія “выхоўваюць” у дзяржаўных установах адукацыі трыццаць-шэсцьдзесят “чужых” дзяцей, не здольныя закласці ва ўласных дзецях асновы самастойнасці ў самарэалізацыі іх у асабістым, прафесійным і грамадскім жыцці. Як вынік – шчыльная апека па ўсіх пытаннях жыццядзейнасці сваіх, даўно перарослых сярэдні ўзрост дзяцей, прыкладна да моманту дасягнення імі пенсійнага ўзросту.

Філосаф Жак Атталі, член Більдербергскага клуба супербагацеяў планеты, даў цікавую адзнаку Карлу Марксу. “Ні адзін пісьменнік не меў бОльшай аўдыторыі, ні адзін рэвалюцыянер не ўсяліў бОльшых надзей, ні адзін ідэолаг не справакаваў бОльшай колькасці тлумачэнняў і, калі не лічыць заснавальнікаў некаторых рэлігій, ні адзін чалавек не аказаў на свет большага ўплыву, чым Карл Маркс. Яго па праве можна лічыць “сусветным духам”.

Аўтар “Капіталу” Карл Генрых Мардэхай, які ўвайшоў у гісторыю як Карл Маркс, атрымаў юрыдычную адукацыю. Разам з тым, больш за паўтара стагоддзя ва ўсім свеце яго лічаць вялікім нямецкім эканамістам і філосафам. Эканамісты постсавецкага часу неаднаразова сцвярджалі, што “Капітал” – іх настольная кніга, асабліва запатрабаваная ў найскладаныя дзевяностыя гады дваццатага стагоддзя. На іх думку, праца Карла Маркса мае “прыкладное і непераходзячае значэнне”.

А ў жыцці Карл Маркс працаваў за сапраўдны заробак у маладосці, яшчэ да жаніцьбы – нядоўгі час быў рэдактарам “Рэйнскай газеты”. У наступным найвялікшы эканаміст “усіх часоў і народаў”, кажучы бытавой мовай, “сядзеў на шыі” у сваёй жонкі, у дзявоцтве баранэсы фон Вестфален . Чацвёра з семярых народжаных у гэтым шлюбе дзяцей памерлі зусім маленькімі – ад жудаснай галечы.

Вялікі эканаміст так і не навучыўся разумна распараджацца ўласнымі капіталамі, эканоміць грошы. “Я працую на чалавецства!” – паўтараў ён, апраўдваючы галечу сям’і. (Дадзеныя Я.Чорных).

Так і ў жыцці: шавец без ботаў, доктар і яго сям’я – без здароўя, дзеці настаўніка – без добрага выхавання, дзеці эканаміста – без сродкаў для дастойнага жыцця.

Каб чытач не абвінаваціў мяне ў фарысействе, прывяду прыклады, якія сведчаць аб тым, што некаторыя медыкі з’яўляюцца больш годнымі выхавацелямі, чым педагогі, увянчаныя званнямі “ганаровых” і “заслужаных”.

Я ведаю сем’і медыкаў, якія “выпусцілі” у дарослае жыццё сацыяльна адаптаваных і самастойных дзяцей; яны дасягнулі найвышэйшых прафесійных вяршыняў.

У якасці падобнага прыклада хачу прывесці сям’ю маёй сястры Таццяны. Яе муж, Цыркуноў Уладзімір Максімавіч, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага медыцынскага універсітэта, член-карэспандэнт АМН Рэспублікі Беларусь і Нью-Йоркской акадэміі, вынаходнік СССР, заслужаны дзеяч навукі РБ.

Таццяна – правізар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння працоўнай дзейнасці ў сістэме Гродзенскай абласной фармацыі, занялася літературнай працай. Аўтар дзвюх кніг прозы і дванаццаці зборнікаў вершаў, у тым ліку дзвюх беларускамоўных.

У 2025 годзе выйшла ў свет сумесная праца Таццяны Цыркуновай і мастака Віктара Сагановіча ў стылі “вершажывапіс”, альманах “Саюзам пэндзля і пяра”, першае ў Беларусі выданне падобнага роду.

Не дзіўна, што такія самадастатковыя і таленавітыя бацькі выхавалі не менш годных сыноў.

Старэйшы сын Максім, урач вышэйшай квалікацыйнай катэгорыі – вядомы ў Маскве анестэзіёлаг-рэаніматолаг, які працуе ў галіне касметалогіі. Малодшы сын Арцём, выкладае інфекцыйныя хваробы і тэрапію ў Гарвардскім універсітэце ЗША і працуе лекарам-тэрапеўтам Масачусецкага Генеральнага шпіталя ў Бостане.

Мае сыны, Дзяніс і Павел, не дасягнулі такіх прафесійных вышынь, як іх стрыечныя браты. Тым не менш, ва ўмовах сучаснай прагматычнай рэчаіснасці, мяне цешыць наяўнасць у сыноў галоўных агульначалавечых каштоўнасцяў. Дазволю сабе прывесці адзін эпізод з недалёкага мінулага.

Некалькі гадоў таму наша сям’я ( мы з мужам і сынамі) вярталася з арганізаванай “хлапчукамі” паездкі па Прыбалтыцы, Польшчы і Чэхіі. Пасля стомнага чакання праезду праз Брэсцкую мытню мы, нарэшце, прыблізна каля гадзіны ночы, аказаліся на тэрыторыі Беларусі.

На мосце праз раку Буг малодшы сын Павел (штурман) папрасіў старэйшага сына Дзяніса (кіроўца) прытармазіць і са словамі: “Там чалавек збіраецца саскочыць уніз!”, Паша выйшаў з машыны і пабег у напрамку, зваротным да ходу руху.

У паўдрымоце мне здалося, што сыну прымроіліся і чалавек, і яго жаданне адным махам разабрацца з гэтым абрыдлым жыццём.

Аднак старэйшы сын, уключыўшы аварыйныя агні машыны, памчаўся ўслед за братам; мы з мужам засталіся ў машыне.

“Хлапчукі” (узрост трыццаць і сорак гадоў з “гакам”) адсутнічалі больш за паўгадзіны. Вярнуўшыся, Дзяніс, урач, пацвердзіў, што камп’ютаршчык Павел не памыліўся – сапраўды, гэта была спроба суіцыду.

Добра апрануты трыццаціпяцігадовы чалавек без якіх-небудзь прыкмет уздзеяння алкаголю ці псіхатропных рэчываў быў на грані “апошняга кроку”.

Сыны расказалі, што дапамаглі магчымаму самазабойцу перабрацца праз агароджу моста. Ён адразу ж абмяк, расплакаўся, мармытаў бязладныя словы, пагражаў паўтарыць спробу. Дзяніс паспачуваў яму, яшчэ нейкі час пераконваючы, што гэта толькі сёння сітуацыя здаецца невырашальнай, а заўтра прыйдзе зусім іншае бачанне рашэння праблемы.
 
Угаворы не дзейнічалі. Седзячы на кукішках, малады чалавек размазваў па твары біялагічныя вадкасці, якія багата выдзяляліся органамі сакрэцыі.

Не атрымаўшы жаданага выніку, Дзяніс у сэрцах парэкамендаваў:

– Ну, давай, саскоквай! Добра, калі адразу насмерць, а калі ўвесь пераламаешся, каму ты, абуза, будзеш патрэбным?!
 
Як ні дзіўна, “забаронены” прыём падзейнічаў (у псіхіятраў такая з’ява называецца стык – сутыкненне ў кары галаўнога мозгу процілеглых сігналаў тармажэння і ўзбуджэння); хлопец падняўся і павольна паплёўся па мосце.
 
Неўзаметку праводзіўшы небараку, мы адправіліся дадому. Па дарозе абмяркоўвалі тэму самагубства: аднойчы пайшоўшы на такі крок, чалавек абавязкова паспрабуе яго паўтарыць.

 Ледзь дачакаўшыся раніцы, папрасіла Пашу паглядзець апошнія навіны з Брэста.

– Я ўжо паглядзеў, усё ў парадку, – адказаў сын.

Такі ж адказ я чула наступныя тры дні ад моманту здарэння.
 
З часам перажытае было выцеснена з памяці іншымі, менш істотнымі, падзеямі.

З таго часу пачуццё пастаяннай адказнасці за сваіх дарослых дзяцей трансфармавалася ў мяне ў іншую сутнасць: з’явілася адчуванне абароненасці ад разнастайнай жыццёвай безладзіцы.

Бо мае сыны годна вытрымалі самы галоўны жыццёвы іспыт – на гуманізм.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

А знаете, я ведь тоже в юности не очень воспринимал поговорку "Сапожник без сапог", почему сразу представляя, ну совершенно спившегося работника обувной сферы с обликом окончательно опустившего забулдыги из какого-то советского фильма.
Но, став постарше, стал обращать внимание примерно на те же совпадения, что и Вы.
Именно дети знакомых педагогов зачастую учились из рук вон плохо, отпрыски работников милиции (в нашем классе было двое таких) - оказались отъявленными хулиганами.
И тогда стал понемногу приходить к схожей с Вами мысли - погружаясь с головой в свою профессиональную деятельность, многие люли начинают забывать о том, что находится рядом, буквально под боком.
По всей видимости, это какой-то психологический феномен, причем достаточно распространенный. Вероятнее всего, срабатывает какой-то внутренний ступор, как убеждающий человека, что в его ближайшем окружении проблем, связанных с профессиональной деятельность, не может быть по определению.
К слову, тот же Карл Маркс, помимо средств супруги, совершенно спокойно существовал, пользуясь существенной поддержкой ближайшего друга и соратника - Фридриха Энгельса, который, в отличие от товарища-теоретика, деньгами распоряжаться умел.
Но, с другой стороны, как Вы верно заметили, немало примеров того, когда родители, будучи образованными и интеллигентными людьми, воспитали вполне достойную смену, пусть и выбравшую, иеной раз, отличную от родителей стезю.
Да и важно ли это, если удалось привить потомкам главное - отзывчивость на человеческие несчастья и гуманизм?!

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   11.09.2025 17:33     Заявить о нарушении