Восень ранняя
Лье слязінкі на палі.
Як пахмурная ятроўка,
Запануе на зямлі.
Лета плача, пакідае,
Павуціна ўся ў расе.
Ліст апалы заглядае,
Адлятае пакрысе.
Што ж журботная такая?
Загудзела пушча-лес.
Вецер хмарам патакае,
Вожык у нару залез.
Восень – сумная часамі,
Плача дожджык – слёзы лье.
Вецер злымі галасамі
Сэрцу прыкрасць надае.
Восень – ключніца-свякроўка…
Усеўладная яна.
Як руплівая ятроўка,
Падрыхтуе лес да сна.
Свидетельство о публикации №225091100471