Музычныя пакуты
Пасля завяршэння сельскагаспадарчых работ у калгасах Віцебскай вобласці першакурснікі медінстытута пачалі вучобу. Неўзабаве высвятлілася, што ў вышэйшай навучальнай установе ёсць добрая бібліятэка, навуковыя гурткі, мноства спартыўных секцый, народная харавая капэла Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Вось у гэтую капэлу мне вельмі хацелася патрапіць. Пасля заняткаў праслухоўваліся ўсе жадаючыя, таму кожнаму прэтэндэнту ўдзялялася дзве-тры хвіліны – наспяваць за акампаніятарам некалькі радкоў вядомай савецкай песні. Ледзь даслухаўшы мяне, кіраўнік капэлы Юрый Гразноў сказаў:
– Дастаткова, Вы нам не падыходзіце.
Большага расчаравання на першым курсе інстытута я і не ўзгадаю. З дзіцячых гадоў у сямейным асяроддзі я лічылася прызнанай “чытальніцай і спявачкай”. На святкаванне Дня Перамогі ў наш дом прыходзілі татавы сябры-партызаны, успаміналі суровыя ваенныя гады, спявалі любімыя партызанскія песні. І заўсёды ўспаміналі пра мае “творчыя” здольнасці. Узнімалі мяне на зэдлік і слухалі вершы і песні на ваенную тэму, ледзь стрымліваючы слёзы. Мае старэйшыя і мудрыя сёстры, Марыя і Таццяна, пад добрапрыстойнай нагодай сыходзілі; усе “лаўры выканаўцы” даставаліся мне, дашкольніцы.
І ў школьныя гады ні адзін канцэрт не абыходзіўся без майго ўдзелу. Таму, прыйшоўшы на праслухоўванне, я ніколькі не сумнявалася ў яго станоўчым выніку. І вось, на табе – не падыходжу!
Засмучанне маё ўзмацнялася яшчэ і тым, што двух жыльцоў нашага пакоя інтэрната, Ірыну і Люду, у капэлу прынялі.
Нашы бацькі, Ганна Еўдакімаўна і Гаўрыіл Карнеевіч Лукашэвіч, перадалі сваім дзецям добрыя гены. Маю на ўвазе не толькі наследаванне фізічных (у шырокім разуменні гэтага тэрміна) дадзеных, але і адсутнасці ў членаў нашай сям’і духоўных заганаў – смяротных грахоў і, перш за ўсё, зайдрасці. З ранніх гадоў я нікому не зайдзросціла, а вось выпрабаванне непрыняццем ў капэлу я перанясла з вялікай тяжкасцю. Ну, як жа, многіх студэнтаў узялі, а я аказалася непатрэбнай.
На дапамогу прыйшла сястра Таццяна, якая ўжо заканчвала навучанне на фармацэўтычным факультэце нашага інстытута:
– Падумаеш, не вельмі-то і патрэбна! Ёсць шмат спартовых секцый, з такім ростам табе толькі ў баскетбол гуляць! І для здароўя будзе карысней!
Паслухаўшы яе парады, я запісалася ў спартовую секцыю, якая на пэўны час замяніла мне і капэлу, і навуковыя гурткі. Да гэтага часу я ўдзячная сястры за тое, што, заўважыўшы ў мяне зараджэнне маленькага чарвячка зайдрасці, не дазволіла яму разрасціся да памераў гіганцкай змяі.
Працуючы ўчастковым тэрапеўтам Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, даведалася, што ў ёй арганізаваны хор, удзельнікамі якога з’яўляюцца як яе супрацоўнікі, так і работнікі іншых медыцынскіх устаноў горада. Мне не хацелася наступаць на граблі двойчы; я не рабіла спроб далучыцца да пеўчага калектыва. А прыйшлося…
Літаральна ў першы месяц працы на пяціхвілінцы я даклала аб начным дзяжурстве па прыёмным пакоі і аддзяленням тэрапеўтычнага профіля бальніцы. Галоўны ўрач Сіцько Генадзь Уладзіміравіч уважліва паглядзеў на мяне і запытаў:
– Нешта Вас, доктар, не было ўчора на рэпетыцыі аб’яднанага хору медыцынскіх работнікаў?
Я адказала, што ў мяне няма вакальных дадзеных.
– Памыляецеся, дадзеные ёсць ва ўсіх, толькі іх трэба ўбачыць. Каб у чацвер былі ў Чырвоным кутку бальніцы ў чатырнаццаць гадзін, – тонам, які не церпіць пярэчанняў, загадаў Генадзь Уладзіміравіч.
У пачатку васьмідзесятых гадоў загады ці вусныя распараджэнні галоўнага ўрача не абмяркоўваліся, а ўспрымаліся як кіраўніцтва да дзеяння.
На наступны дзень, прыйшоўшы крыху раней за прызначаны час, я вымушана была прайсці праслухоўванне. Прыкладна такое ж, як і ў інстытуце. Толькі на гэты раз сведкамі маёй магчымай ганьбы былі ўжо дзеючыя харысты. Ніхто не смяяўся, кіраўнік харавога калектыва задаволена кіўнуў галавой і паставіў мяне ў шэраг самадзейных спевакоў.
Прыкладна праз гадзіну ад пачатку музычных заняткаў з’явіўся галоўны ўрач, аглядзеў удзельнікаў і, знайшоўшы шуканы аб’ект, наваяўленую “спявачку”, выдаліўся. А ў маёй памяці засталася “засечка”, якая выручала ўсё наступнае прафесійнае жыццё: даўшы даручэнне, абавязкова правер яго выкананне.
Ужо і хор распаўся, і кіраўнік бальніцы змяніўся, а музыкальная тэма ўсё ішла следам за мной.
На цудоўны ліпеньскі дзень прыпала юбілейная дата нараджэння галоўнай медыцынскай сястры паліклінікі Макарук Ганны Ўладзіміраўны. Юбіляр прапанавала пасля работы вузкім гуртком выехаць на пікнік.
У гэты час у нас гасцявала мая старэйшая сястра Марыя, заслужаны настаўнік Расійскай Федэрацы, і яе муж, Янцэвіч Сяргей Фёдаравіч, палкоўнік, выкладчык Яраслаўскага зенітнага ракетнага вучылішча войск СПА (з 1998 года – вышэйшага ваеннага вучылішча супрацьпаветранай абароны Расійскай Федэрацыі). Ганна Уладзіміраўна, якая добра ведала гэтую сям’ю, запрасіла і яе.
Пашыраны такім чынам вузкі гурток выехаў на прыроду некалькімі рэйсамі; мы з мужам і сям’ёй сястры прыбылі апошнімі. Ледзь убачыўшы мяне, начмед гарадской бальніцы Статкевіч Анатоль, уладальнік цудоўнага пачуцця гумару, усклікнуў:
– О, ужо і пеўчых падвезлі! Час пачынаць!
***
У двухтысячным годзе, ужо працуючы ў сістэме аховы здароўя Баранавіцкага раёна, адзначыла, што колькасць разнастайных свят у ім значна перавышае колькасць гэтакіх у горадзе Баранавічы. Дзень працаўніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, зажынкі, дажынкі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў і іншыя падзеі, значные для сельскіх працаўнікоў.
Усе святы, як правіла, заканчваліся зносінамі ў нефармальнай абстаноўцы, дзе кожнаму ўдзельніку давалася магчымасць прадэманстраваць свае таленты. Асабліва “музычным” быў зваротны шлях з абласных дажынак, на якіх Баранавіцкі раён нязменна быў сярод лідэраў (як, зрэшты, і рэспубліканскіх). Аўтобус для размяшчэння і дастаўкі членаў дэлегацыі да месца святкавання “Дажынак” быў абсталяваны мікрафонам, баянам або акардэонам.
Дэлегацыю на свята “Дажынкі» заўсёды суправаджаў адзін з шматлікіх музычных калектываў раёна; часцей за ўсё – унікальны па чысціні гучання галасоў выканаўцаў ансамбль “Мірскія музЫкі” пад кіраўніцтвам Анатоля Філанчука. Шырока вядомы далёка за межамі нашай краіны гурт забяспечваў музычнае суправаджэнне дэлегацыі.
Па дарозе кожны раён сустракаў гасцей хлебам-соллю і музычным прывітаннем; справа гонару прымаемай дэлегацыі – музыкальная імправізацыя ў адказ. Акрамя таго, падчас афіцыйнай цырымоніі правядзення “Дажынак” усе музычныя калектывы, якія прыбылі, былі задзейнічаны на шматлікіх тэатралізаваных пляцоўках, разгорнутых у раённых цэнтрах.
Зразумела, што на зваротным шляху “порах ў парахаўніцах”у музыкантаў ужо вычарпаўся і, па старой добрай традыцыі, да спевакоў далучаліся члены дэлегацыі, а па меры выдалення ад гасціннага горада – гаспадара “Дажынак”, і зусім выцяснялі з акустычнай прасторы аўтобуса прафесійных спевакоў.
Акрамя непасрэдных вытворцаў прадукцыі сельскай гаспадаркі – механізатараў, паляводаў, даярак, цялятніц, птушкагадоўцаў і іх кіраўнікоў, у склад дэлегацыі ўваходзілі і прадстаўнікі іншых службаў раёна: сельскіх Саветаў, адукацыі, аховы здароўя, сілавых і фінансавых структур, наглядных органаў і гэтак далей.
У самым пачатку працы ў раёне ў мяне з’явіліся сумневы ў мэтазгоднасці ўключэння ў склад дэлегацыі “несельгаснікаў”, якія хутка развеяў старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітета Добыш Аляксей Фёдаравіч:
– На Вашу думку, іншые галіны народнай гаспадаркі не ўносяць свой уклад у вынікі сялянскай працы? А хто нас лечыць, хто вучыць нашых дзяцей, ахоўвае нашу мірную працу і сон?
Працягнуўшы маналог у прыкладна такім аспекце, старшыня выканкама пераканаў мяне ў прадуманасці прынцыпу фармавання раённай дэлегацыі.
У адну з такіх паездак дэлегаты, якія прадстаўлялі ўсе галіны народнай гаспадаркі, спаборнічалі ў пеўчым мастацтве; ніхто не хацеў саступаць пальму першынства сапернікам.
Я была адзіным прадстаўніком медыцынскай галіны ў дэлегацыі; мне прыйшлося абараняць гонар нашага прафесійнага мундзіра. А капэла я праспявала “Плыт” Юрыя Лазы, “Надзею” Аляксандры Пахмутавай і “Тбілісо” Рэваза Лагідзэ. Апладысменты слухачоў падштурхнулі мяне да выканання шансона, песні невядомых аўтароў “Таганка”.
Вынік выканання перасягнуў усе мае чаканні. Кажучы мовай вядомага артыста размоўнага жанру Ігара Маменка, зала (аўтобус) шалеў; з таго часу я стала “заслужанай спявачкай” Баранавіцкага раёну.
Праз многа гадоў пасля майго чарговага выступу Аляксей Добыш спытаў:
– У Вас ёсць якая-небудзь музыкальная адукацыя?
Атрымаўшы адмоўны адказ, вымавіў:
– А калі б было, то Вы маглі бы скласці канкурэнцыю некаторым сучасным “зоркам” эстрады!
Разгубіўшыся ад такой ацэнкі, я ўстрымалася ад каментараў. Аляксей Фёдаравіч дадаў:
– У цябе добры і моцны голас, але ён не пастаўлены!
Магчыма, у пачатку сямідзесятых гадоў кіраўнік капэлы Юрый Гразноў не прыняў мяне ў пеўчы калектыў, не жадаючы займацца пастаноўкай голасу адной з шматлікіх харыстак?
Нажаль, гісторыі гэта невядома…
Свидетельство о публикации №225091601109
А знаете, мне кажется, это весьма нередкое явление, когда какой-то талант, пусть и не очень яркий, проявившийся в детстве, оказывается, образно говоря, зарыт в землю по причине нежелания заняться его развитием.
Конечно, в иных случаях заинтересованным лицам хочется заполучить в свое распоряжение готового артиста (певца, танцора и т.п.), только откуда уж возьмется, с неба упадет что ли?
Причем, что интересно, такая традиция существует именно в профессиональной творческой среде, среди деятелей искусства.
Ведь не приходит никому в голову требоватьчего-то подобного, скажем, в той же медицинской сфере?
Ведь странно будет выглядеть.
А вот люди творчества почему-то порой именно так себя и ведут.
К счастью, как видим, в иных случаях выручает все та же самодеятельность, где иной раз и раскрываются чуть было не погубленные таланты... Улыбаюсь...
С самыми добрыми и теплыми пожеланиями,
Сергей Макаров Юс 16.09.2025 17:05 Заявить о нарушении