Вясковасць
Не хаваю яе ад людзей за дзвярыма,
Па дарозе жыцця з ёю разам бягу,
З чысцінёй пачуцця, што без фарбы і грыма.
Я ў вёсцы жыла больш паловы жыцця,
Мова вёскі мяне шмат чаму навучыла,
Як са скрыні, яе дастаю з небыцця:
Непатрэбнасцю мову навошта марыла?
Дзе згубіла танюткі святы ланцужок,
Што ад сэрца цягнуўся да роднае вёскі?
А цяпер мяне цягне зялёны лужок
І журботнай вярбы аксамітныя коскі...
Прыязджаю сюды, быццам здрадніца, я,
Галаву апусціўшы ля бацькавай хаты,
А на сэрцы ляжыць пакаяння змяя...
Можа, лёс мой такі? Можа, ён вінаваты?
Вельмі цяжка прызнацца самому сабе,
Што ва ўсім і заўсёды ты сам вінаваты;
Не хапае вясковасці мне і табе,
І без мовы сваёй ты як быццам распяты...
Свидетельство о публикации №225091601245