Жаль балючы...

Жаль балючы, невыказны,
Кут закінуты – вярба.
Горкі, едкі – ён выразны,
Як адвечная журба.

Спавівае сэрца смутак,
Плачуць ціхія дажджы.
Намакае мой абутак,
Мокнуць голыя крыжы.

У лесе могілкі сівыя,
Лютэране-немцы спяць.
Ціха ветрык нешта вые,
Гукі мяккія ляцяць.

Што шукалі тут чужынцы?
Ды адзін спакой знайшлі.
Ліхалецця важкі прынцып:
У зямельку паляглі.

Прымірэнства з векам прошлым…
Бачу строй крыжоў наўзбоч.
Заплацілі поўным коштам –
Як пакута злая ноч…


Рецензии