Гай прыгожы

Гай прыгожы, лес дубовы…
Адраджаецца прырода.
Невялічкі лес – аснова,
Ў ім я бачу дух народа.

Дуб, як нашай моцы сродак,
Немцы кралі ды палякі.
Ох, было нямала ходак,
Засталіся пусткі-знакі.

Пілавалі дрэвы хутка,
Лес палескі, нёс ты страты!
Валачылі дуб да пункта,
Там спяваў станок стракаты.

Цягнікамі ўсё на Захад…
Плакалі: «Шкада…» сяляне.
Ворагу па сэрцу захад:
Піларамы на паляне.

Не адзін год чорным знакам,
Лес губілі наш зацята.
Захірэў ён, небарака,
Нішчылі яго заўзята.

Адраджаецца лес мілы,
Вораг згінуў пустацветам.
Лес дубовы – вырак сілы,
Моц яго – зямлі прыкмета.


Рецензии