Ялiна
Век свой, пэўна, пражыла.
Найпрыгожшая «дзяўчына»,
Не раптоўна адцвіла.
Помню, як яе саджалі:
Маладжавым быў расток.
Падрасці хутчэй жадалі,
Прыгажосці быў выток.
Аглядалі: прынялася…
Радавод багаты – знак!
Хутка-хутка паднялася,
Не хварэла аніяк.
Шмат гадоў расла ля дома,
Уся ў шышачках вясной.
Да галіначкі вядома,
Узнімалася сцяной.
Пасівелая яліна
Раптам сохнуць пачала.
Старасць… вось уся прычына…
Адлятала век «пчала»…
Свидетельство о публикации №225092200585