Час
Куды спяшаешся, бяжыш?
Няўмольны, не зусім шчаслівы…
Жахлівы час, у ім дрыжыш.
Сустрэчы час ці развітання?
Трывожны, небяспечны час…
Пара імклівага чакання,
Што хваляю накрыла нас.
Крылаты час, хоць ты суровы…
Узлёт пачуццяў дарагі.
Навошта ж ты насупіў бровы?
Твае крутыя берагі.
Бурлівы час, зусім нядобры,
Чаму ж ты выбіраеш нас?
Час непаўторны – позірк кобры…
Прысудам прагучыць мой сказ.
Час змрочны, люты ды трывожны…
Вайна ідзе, гаротны час…
Ой, людцы! Будзьце асцярожны,
Няхай бяда мінуе вас!
Свидетельство о публикации №225092400457