Прыкмета памяцi

Агні свяшчэнныя – прыкмета памяці…
Ад продкаў жыватворны, светлы дар.
Чырванакрылая вяха ад замеці,
Народ Айчыны – добры ўладар.

Агні дрыготкія, але ж бліскучыя,
Нібыта зоркі свецяць у начы.
Праносяць свет цераз лясы дрымучыя,
Каб нашу памяць вечна берагчы.

Агні зямныя, часам прамяністыя,
Пякельным раптам зробіцца агонь.
Напамінаюць, як дакладным выстралам
Збіваўся рух наладжаных пагонь.

Агні кастра – таго святога паліва,
Ратунак партызанаў у лясах…
Вялася барацьба крутымі хвалямі –
Жывуць павек у леса галасах. 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →