Асiна

Сіратлівую асіну
Доля цяжкая вядзе.
Прысуседзілась ля тыну,
Пэўна, помніць аб бядзе.

Перадрогшая асіна
Бьецца ў спёку і ў мароз.
Кожная яе галіна
Трапяткая ўсур’ёз.

Мокне сумная асіна,
Нечаканы шэпт гучыць.
Працавітая «дзяўчына»
Марыць троху адпачыць.

Ды няма ёй адпачынку,
Слёзны горыч – не вада…
Помняць людзі аб учынку –
Юды выбар – знак, бяда…

Што ж маркотная такая?
У чым была твая віна?
Што нечысты патакае?
Вечны грэх нясе яна…


Рецензии