Не бавiм часу...
Працуе чалавек жывы.
Адданы ён чароўнай ноце,
Будуе веры муравы*.
Над неадліпнай адзінотай
Не трэба думкі заплятаць.
Не паддавацца век згрызоце,
Што не дазволіць узлятаць.
Бяда сляпая – адзінота…
Халодны вецер снег нясе.
Намёў ён гурбы каля плота,
Ды таюць гурбы пакрысе.
Не бавім часу ў адзіноце…
Адведзены кароткі час,
Прысвечаны цудоўнай ноце,
Якая забаўляе нас…
Заўвага:
*Прыгожая лазур на кераміцы.
Свидетельство о публикации №225092700459