Бабёр

Бабра ўсплёски насцярожаць,
Ён сёння – моцны гаспадар.
Ціш леса хутка растрывожаць,
Бабёр – Палесся валадар.

Будуе хаткі на балоце,
Перагароджвае канал.
Не бавіць часу ў дрымоце,
Занеслі не ў адзін анал.

Звярок прыгожы і рашучы,
А зубы нібыта піла.
Пілуе дрэвы не над кручай,
Прырода гэтак давяла.

Ляжаць вялікія бярвенні –
Не раз іх бачыла сама.
Праходзяць хуткія імгненні,
Праціўніка бабру няма.

Бабра рашучасць нас пужае –
Ён засяляе рэгіён.
Бабёр каналу пагражае –
Вядзе расчыстку наш раён.


Рецензии