Берагi...

Берагі… берагі… берагі…
Успамінам магу зажурыцца.
Вобраз ваш не забыць дарагі,
Для ракі вы заўсёды граніца.

З трысняговых балот плынь ракі,
Западае карціна ў сэрца.
Мастаку погляд свой прадракі…
Прыгажосць – не магу наглядзецца.

Травяністы, балоцісты край…
Зразумець пачуццё вельмі цяжка.
Для мясцовых сялян – цуда, рай,
Не адна тут сапрэла сярмяжка.

Берагі… берагі… берагі…
Ніў, лугоў захаплюся прасторам!
Родны край, як жа ты дарагі!
Не займаешся дробным паўторам…


Рецензии