Закувала...
Налічыла, пэўна, шмат гадоў.
Ой, добразычліва, як матуля,
Лік вялікі птушкі быў гатоў.
Гук вясёлы аддаецца рэхам,
А яго падхопіць бор стары.
Не была зязюля пустабрэхам
Веснавой прыгожае пары.
Закувала мілая зязюля,
Шчодрая лічыльніца мая.
Нагадала, што міне нас куля,
Мне прыемней птушка салаўя.
Адбылося так на самай рэчы,
Адшумелі грозныя гады.
Адыйшла вайна – расправіў плечы…
Быў яшчэ зусім я малады.
Закувала птушачка ля хаты…
Як мяне ўзрадаваў паўтор!
Лік зязюлі сапраўды багаты…
Доўгі век жыцця даваў прастор.
Свидетельство о публикации №225092800519